Белпошта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Белпошта
Тып урадавае прадпрыемства
Дэвіз Хуткасьць. Надзейнасьць. Даступнасьць.
Заснаваная верасень 1995
Разьмяшчэньне Менск
Ключавыя фігуры Аляксандра Чарняк
Галіна сувязь
Прадукцыя паслугі перасылкі
Матчына кампанія Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт www.belpost.by
Паштовая скрыня «Белпошты»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» (да 1 жніўня 2004 г. — Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднаньне «Белпошта») было ўтворана ў верасьні 1995 году. З 13 траўня 1947 году Беларусь чалец Сусьветнага паштовага саюза.

Галоўная задача РУП «Белпошта» — найболей поўнае задавальненьне запатрабаванняў насельніцтва, дзяржаўных органаў кіраваньня, прадпрыемстваў і арганізацый у паслугах паштовай сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Дэкляруемыя прадпрыемствам мэты: — захаваньне лідыруючага становішча на рынку паштовых паслугаў Рэспублікі Беларусь; — дасягненьне высокага ўзроўню якасьці паслугаў і эфэктыўнасьці кіраваньня прадпрыемствам; — укараненьне і прасоўванне новых паштовых паслугаў у адпаведнасьці са зьменлівымі запатрабаваннямі і чаканьнямі спажыўцоў; — павелічэньне аб’ёмаў продажаў паслугаў паштовай сувязі, вызначэньне неабходнага балянсу паміж падаваньнем унівэрсальных паслугаў і ўжываньнем камэрцыйных прынцыпаў; — захаваньне кадравага патэнцыялу і забесьпячэньне росту дабрабыту працаўнікоў.

Генэральны дырэктар РУП «Белпошта» — Аляксандра Чарняк.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Белпоштасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах