Белыя Карпаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бе́лыя Карпа́ты (па-славацку: Biele Karpaty, па-чэску: Bílé Karpaty) — частка Заходніх Карпатаў, якія працягнуліся на ўсходзе Чэхіі й захадзе Славаччыны. Белыя Карпаты зьяўляюцца натуральнай мяжой між гэтымі дзяржавамі. Найвышэйшая кропка — гара Велька Яварына, 970 м над узроўнем мора, знаходзіцца блізу мястэчка Новэ Места-па-над-Вагам.

Белыя Карпаты на памежжы Чэхіі й Славаччыны (пазначаныя шэрым)
Выгляд Белых Карпатаў

Белыя Карпаты маюць зьмяшаную лясную й лугавую расьліннасьць. Пераважае зьмяшаны букавы лес. Флёра Белых Карпатаў разнастайная, некаторыя віды архідэй сустракаюцца толькі тут — у чэска-славацкім запаведніку «Белыя Карпаты», утворанным у 1979 годзе.