Белы таўсталобік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белы таўсталобік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПрамянёвапёрыя рыбы
АтрадКарпападобныя
СямействаКарпавыя
РодТаўсталобікі
ВідБелы таўсталобік
Бінамінальная намэнклятура
Hypophthalmichthys molitrix

Белы таўсталобік[1],звычайны таўсталобік[2] або таўсталобік[2] (па-лацінску: Hypophthalmichthys molitrix) — буйная зграйная пэлягічная рыба.

Насяляе басэйн Амуру. Від шырока акліматызаваны ў эўрапейскай частцы Расеі і Сярэдняй Азіі. Дасягае даўжыні каля 100 см і масы 40 кг. Луска дробная. Сілкуецца зялёнай воднай масай. Зімуе ў глыбокіх ямах і ў глыбокім сьне.

Белы таўсталобік — зграйная прэснавадная рыба сярэдніх памераў. Цела высокае, пакрытае дробная серабрыстай луской сьветлага колеру. Сілкуецца мікраскапічным багавіньнем — фітаплянктонам, таму гэтая рыба зьяўляецца выдатным мэліяратарам вадаёмаў. Пры дапамозе свайго цадзільнага ротавага апарату белы таўсталобік прафільтроўвае зацьвілую, зялёную і каламутную ад дэтрыту ваду. Таму калі вы хочаце, каб у вашай сажалцы пастаянна была празрыстая вада, то вельмі мэтазгодна, акрамя фільтрацыйных сыстэмаў, запусьціць у вадаём белага таўсталобіка.

Што тычыцца памераў, то від зьяўляюцца рыбай сярэдняга памеру, так што трымаць яго можна і ў ня вельмі буйных сажалках.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 1996 г. у межах Днепрапятроўскай вобласьці на Кахоўскім вадасховішчы поруч з Высшатарасаўкая прамыславікамі быў злоўлены таўсталобік пярэсты вагой 51 кг[3]. У ліпені 2011 году ў вадасховішчы Рэфцінской ДРЭС злоўлены таўсталобік вагой каля 40 кг[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Пазваночныя жывёлы Расеі»: белы таўсталобік
  2. ^ а б Сокалаў У.Я. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский-русский-английский-немецкий-французский.
  3. ^ Таўсталобік Hypophthalmichthys molitrix
  4. ^ Гіганцкую рыбу-мутанта вылавілі на Ўрале
  5. ^ «Пазваночныя жывёлы Расеі»: пярэсты таўсталобік

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белы таўсталобіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў