Белькаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бе́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Белькі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Дунілавіцкага раёну Маладэчанскай вобласьці (з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай). 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Глыбоцкага раёну. 25 сьнежня 1962 году сельсавет перададзены Пастаўскаму раёну.

18 сьнежня 2009 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Варапаеўскаму пасялковаму (тэрыторыя агульнай плошчай 5538,8 гектару з разьмешчанымі на ёй населенымі пунктамі Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы) і Курапольскаму сельскаму саветам (тэрыторыя агульнай плошчай 5527,7 гектару з разьмешчанымі на ёй населенымі пунктамі Алашкаўшчына, Асіньнікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузьбіца, Шымукоўшчына)[1].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 2009 году — 26

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]