Белэнэрга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белэнэрга
Тып урадавы канцэрн
Заснаваная 6 сьнежня 1995 (28 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. К. Маркса, д. 14
Ключавыя фігуры Аляксей Шырма
Галіна Энэргетыка
Прадукцыя Цеплавая энэргія, электрычнасьць
Лік супрацоўнікаў
  • 65 000 чал.
Матчына кампанія Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белэнэргазасьцярога», «Электрацэнтрмантаж»

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Белэнэрга»беларускі дзяржаўны энэргетычны канцэрн, які ажыцьцяўляе кіраваньне гаспадарчай дзейнасьцю электраэнэргетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Створаны ў 1995 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасьці:

  • кіраваньне Беларускай энэргетычнай сыстэмай;
  • вытворчасьць, перадача і разьмеркаваньне электрычнай і цеплавой энэргіі;
  • падтрыманьне ў належным стане электрастанцый і электрычных і цеплавых сетак;
  • апэратыўна-дыспэтчарскае кіраваньне тэхналягічным працэсам вытворчасьці і паставак электраэнэргіі;
  • тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб’ектаў Беларускай энэргасыстэмы;
  • арганізацыя прац, забясьпечвальных збалянсаванае разьвіцьцё энэргасыстэмы (у тым ліку прагназаваньне попыту на энэргію, праектаваньне, інвэставаньне, будаўніцтва энэргетычных аб’ектаў[1]).

Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Берасьцеэнэрга», «Віцебскэнэрга», «Гомельэнэрга», «Горадняэнэрга», «Менскэнэрга», «Магілёўэнэрга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: ААТ «Белэнэргазасьцярога», РУП «Белэнэргааўтаматыка», УА «Менскі дзяржаўны энэргетычны каледж», ААТ «Белэнэргабуд», «Электрацэнтрмантаж» і інш.

Вытворчасьць электраэнэргіі 30,11 млрд кВт•г (1995).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]