Беніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беніца
Першыя згадкі: 1507
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Лебедзеўскі
Насельніцтва: 279 (1990)
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 54°20′45″ пн. ш. 26°33′10″ у. д. / 54.34583° пн. ш. 26.55278° у. д. / 54.34583; 26.55278Каардынаты: 54°20′45″ пн. ш. 26°33′10″ у. д. / 54.34583° пн. ш. 26.55278° у. д. / 54.34583; 26.55278
Беніца на мапе Беларусі
Беніца
Беніца
Беніца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бе́ніца — вёска ў Беларусі, на рацэ Бенічанка. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 279 чал. (1990). Знаходзіцца за 21 км ад Маладэчна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пруды; на скрыжаваньні дарог на Маладэчна, Крэва, Смаргонь, Заскавічы.

Беніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Беніцу як сяло Маркаўскай воласьці Віленскага ваяводзтва датуецца 1507. У 1554 мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Астравухаў, у 1576 перайшла да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад Ашмянскага павету.

З 1634 Беніца знаходзілася ў валоданьні роду Коцелаў (Катлоў). Пры двары ўласьнікаў маёнтку жыў і працаваў філёзаф П. Мотвіл, існавалі бібліятэка, архіў, мастацкая галерэя, парк, сад, сажалкі з каналамі. У 1701 у мястэчку збудавалі касьцёл і кляштар бэрнардынаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Беніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. У Вайну 1812 году тут спыняўся Напалеон у часе ўцёкаў з Масквы. Залю ў палацы, дзе ён жыў, пераўтварылі на мэмарыяльную. Апроч таго, у розныя часы ў мястэчку спыняліся М. К. Агінскі, Т. Зан, Ян Ходзька, С. Манюшка, В. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Концкі, Г. Пузына, Уладзіслаў Сыракомля, У. Дмахоўскі, Ф. Багушэвіч.

У 1813 ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (18301831) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у 1854 гвалтоўна перарабілі на царкву. У 1886 у мястэчку збудавалі яшчэ адну царкву.

У Першую сусьветную вайну Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Беніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету (існаваў да 1959). У 1948 савецкія ўлады зачынілі касьцёл і царкву і ператварылі іх у склады, а ў 1987 — зьнішчылі муры палаца Коцелаў. Станам на 1990 у вёсцы было 123 двары.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Беніцы працуюць базавая школа, лякарня, бібліятэка, пошта.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (17011704)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1886)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (XVIII ст.)

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

У мястэчку жыў і памёр беларускі паэт С. Шыманоўскі, адзін зь ягоных вершаў мае назву «Беніца»

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Bienica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 218.
  2. ^ Генадзь Каханоўскі. Беніца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 14.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Беніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах