Бераг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бе́раг — вузкая паласа ўзаемадзеяньня паміж сушай і вадаёмам або паміж сушай і вадацёкам.

Бераг складаецца з уласна берага (яго надводнай часткі) і з падводнага берагавога схілу.

Галоўнымі фактарамі фармаваньня берага зьяўляюцца хвалі й хвалепрыбойны струмень, а таксама руславы струмень. Берагі ў сваім разьвіцьці праходзяць шэраг этапаў, на працягу якіх зьмяняюцца іх абрысы і склад. У залежнасьці ад характару дзеяньня хваль адрозніваюць абразыйныя, акумулятыўныя і абразыйна-акумулятыўныя і складаныя берагі.

Бераг вадацёку — бакавое абмежаваньне рэчышча вадацёку; у залежнасьці ад разьмяшчэньня па плыні адносна сярэдняй лініі рэчышча вадацёку адрозніваюць правы і левы берагі вадацёку.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]