Берасьцейская Біблія
Берасьце́йская Бі́блія (назва паходзіць ад месца выданьня; вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара і Піньчаўская Біблія — паводле месца выкананьня перакладу) — другі (пасьля каталіцкае Бібліі Леапаліта(pl)) поўны пераклад Сьвятога Пісьма на польскую мову, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 1563 року. Стаў адным зь першых поўных перакладаў новага часу з моваў арыгіналу: іўрыту і грэцкай мовы.
Помнік беларускага кнігадрукаваньня XVI стагодзьдзя. Асобнікі захоўваюцца ў Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Летувы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі[1].
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосьць : Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны ілюстраваны часопіс. — кастрычнік 2007. — № 10 (647). — С. 116.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Берасьцейская Біблія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Берасьцейская Біблія он-лайн
- Берасьцейская Біблія он-лайн з архіваў Велікапольскай лічбавае бібліятэкі
- Берасьцейская Біблія он-лайн з архіваў Польскай інтэрнэтавае бібліятэкі
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |