Берасьцейскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Берасьцейскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Старосты Старосты берасьцейскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня 1565/661795
Месцазнаходжаньне Берасьцейскага павету
Берасьцейскі павет на мапе

Берасьце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляскага, пазьней Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Берасьце.

Месты і мястэчкі: Белая, Бяроза-Картуская, Вішніцы, Воўчын, Высокае-Літоўскае, Ганна, Гарадзішча, Дывін, Камянец, Кобрынь, Кодань, Дакудаў, Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашоў, Янаў-Падляскі[1] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў — Пружаны, Высокае-Літоўскае, Кобрынь, Белая, Уладава, Кодань).

Зьмест

[рэдагаваць] Сымболіка

Павятовая харугва была блакітнага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].

[рэдагаваць] Гісторыя

Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляскага ваяводзтва[2]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) перайшоў да Берасьцейскага ваяводзтва. Адначасна ў ягоны склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.

У 1616 ад Берасьцейскага павету Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань ды іншыя[3].

У 1791, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, са складу Берасьцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у месьце Кобрынь[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 147 тыс. чал.[5]

Станам на 1775 рок павет налічваў 32 554 дымы[6].

[рэдагаваць] Геаграфія

У склад Берасьцейскага павету ўваходзіла тэрыторыя Берасьцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

[рэдагаваць] Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты берасьцейскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 321.
  2. ^ Мікалай Камінскі. Брэсцкі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 105.
  3. ^ Міхаіл Спірыдонаў. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. // «Беларускі гістарычны агляд». Том 9. Сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002
  4. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
  5. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  6. ^ Powiat brzeski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах