Музэй заснаваны 15 траўня 2002 году. Агульная плошча складае 29 000 м². Даўжыня трох экспазыцыйных шляхоў — 1200 мэтраў. У экспазыцыі музэю, на 2008 год, знаходзяцца 68 узораў натурнай чыгуначнай тэхнікі. Адметнай асаблівасьцю музэю зьяўляецца тое, што большасьць экспанатаў дзейныя, што дазваляе выкарыстоўваць іх у экскурсійных паездках і кіназдымках. Таксама маецца больш за сто экспанатаў тэхнічнага аснашчэньня чыгуначнага транспарту розных пэрыядаў гісторыі.