Блажэ Конэскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бла́жэ Ко́нэскі (па-македонску: Блаже Конески; 19 сьнежня 1921, вёска Нэбрэгава блізу Прылепу, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (цяпер у Македоніі) — 7 сьнежня 1993, Скоп'е, Рэспубліка Македонія) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадзкі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык і прафэсар на філязофскім факультэце ўнівэрсытэту ў Скоп’і.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднюю школу скончыў у Прылепе, у 19341939 гадох наведваў вышэйшую гімназыю ў Крагуеўцы (Сэрбія). У часе навучаньня пачаў выдаваць першыя вершы.

У 1939 годзе паступіў на мэдыцынскі факультэт унівэрсытэту ў Бялградзе (пад імем «Благое Коневіч»), але праз год перавёўся на філязофскі факультэт. Пасьля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі давучваўся ва ўнівэрсытэце ў Сафіі (пад імем Благой Конеў).

Уваходзіў у склад камісіі па стварэньні літаратурнай македонскай мовы. Зьяўляецца аўтарам правапісу македонскай мовы, рэдактарам «Слоўніка македонскай мовы». Заснавальнік аддзяленьня македаністыкі ва ўнівэрсытэце ў Скоп’і. З 1958 да 1960 году быў рэктарам унівэрсытэту. З 1967 году — сябра Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, да 1975 году — яе прэзыдэнт.

Быў рэдактарам літаратурных часопісаў «Нов ден» («Новы дзень») і «Македонски јазик» («Македонская мова»).

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блажэ Конэскі — ключавая постаць у разьвіцьці македонскай мовы. Быў сябрам акадэміяў навук у Загрэбе, Сараеве, Бялградзе, Чыкага, Лодзі, ганаровы доктар унівэрсытэтаў Чыкага, Кракава і Скоп’я. Ягоныя творы перакладзеныя на сэрбскую, славенскую, альбанскую, турэцкую, вугорскую, францускую, расейскую, італьянскую, грэцкую, польскую, румынскую, нямецкую і ангельскую мовы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земјата и љубовта (паэзія, 1948)
  • Македонски правопис со правописен речник (1950)
  • Граматика на македонскиот литературен јазик (першы том, 1952)
  • За македонскиот литературен јазик (1952)
  • Песни (1953)
  • Граматика на македонскиот литературен јазик (другі том, 1954)
  • Везилка (паэзія, 1955)
  • Лозје (кароткія апавяданьні, 1955)
  • Речник на македонскиот јазик (1961)
  • Песни (1963),
  • Историја на македонскиот јазик (1965)
  • Речник на македонскиот јазик (1965, 1966)
  • Стерна (паэзія, 1966)
  • Ракување (1969)
  • Јазикот на македонската народна поезија (1971)
  • Беседи и огледи (1972)
  • Записи (паэзія, 1974)
  • Стари и нови песни (1979)
  • Места и мигови (паэзія, 1981)
  • Чешмите (паэзія, 1984)
  • Македонскиот 19. век, јазични и книжевно-историски прилози (1986)
  • Ликови и теми (эсэ, 1987)
  • Послание (паэзія, 1987)
  • Тиквешки зборник (1987)
  • Средба во рајот (паэзія, 1988)
  • Црква (паэзія, 1988)
  • Дневник по многу години (проза, 1988)
  • Златоврв (паэзія, 1989)
  • Поезија (Константин Миладинов), читање на Блаже Конески (1989)
  • Сеизмограф (паэзія, 1989)
  • Македонски места и теми (эсэ, 1991),
  • Небесна река (1991),
  • Светот на легендатата и песната (1993),
  • Црн овен (паэзія, 1993)