Бланшыраваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бланшыраваньне бабоў

Бланшыраваньне (па-француску: blanchir – апарваць) — від тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў, хуткае абварваньне або апарваньне.

Прадукт абдаюць варам або парам у закрытым посудзе або пагружаюць у вар (0,5 – 5 хв.). Ужываецца пры першаснай апрацоўцы некаторай гародніны, пераважна для выдалення горычы (бручкі і інш.). Капуснае лісьце для галубцоў бланшыруюць, каб яны распрасталіся. Бланшыраваньнем нельга злоўжываць, бо яно выклікае страты мінэральных рэчываў (кальцыю, натрыю — да 94 %). На паверхні мясных прадуктаў у выніку бланшыраваньня утвараецца тонкая засьцерагальная плёнка.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»