Блеф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Блеф — паводзіны ў покеры, якія ствараюць ў супраціўнікаў уражаньне, быццам у цябе на руках значна мацнейшая карта, чым ёсьць насамрэч (тым самым ашукваючы й палохаючы іх, прымушаючы ськінуць карты ў тваю карысьць).

Чысты блеф апраўданы, калі верагоднасьць, што ўсе апаненты зробяць фолд і гулец забярэ банк, вышэй, чым шанцы банка. У адваротным выпадку блеф будзе мець адмоўнае матэматычнае чаканьне. У выпадку паў-блефу ў гульца ёсьць дзьве магчымасьці выйграць — калі супраціўнік скіне карты ці калі гулец зьбярэ сваю камбінацыю. Адпаведна, паў-блеф эфэктыўны, калі шанцы банка менш сумы верагоднасьці сабраць камбінацыю і выйграць банк неадкладна.

Калі гулец будзе блефаваць занадта часта, супраціўнік хутка выявіць гэты факт і перастане верыць. Але й адмаўляцца ад блефу зусім таксама неразумна, бо ён дазваляе забіраць банк, а таксама дадае складанасьці ў адзнацы карты гульца з боку апанентаў. Ёсьць шэраг сытуацыяў, калі блеф працуе лепш:

  • невялікая колькасьць супраціўнікаў;
  • на стол патрапіла небясьпечная карта, якая можа даць камусьці моцную камбінацыю;
  • дзеяньні гульца да блефу дазваляюць выказаць здагадку, што ён можа мець моцную камбінацыю;
  • супраціўнік атрымлівае нізкія шанцы банка;
  • супраціўнік — досыць добры гулец (сьпічак), здольны скінуць сярэдняй сілы карту;

Звычайна адрозьніваюць два віда блефа:

  • чысты блеф — стаўка з рукой, якая ня толькі слабая ў дадзены момант, але й мае мала шанцаў на паляпшэньне да выкрыцьця. Напрыклад, у Тэхаскім голдэме гулец, які мае руку 6 ♠ 5 ♠ і робіць стаўку на флёпе K ♦ T ♦ 2 ♣, зьдзяйсьняе чысты блеф. Чысты блеф зьўляецца вельмі рызыкоўным ходам і выконваецца прафэсіянальнымі гульцамі вельмі рэдка;
  • паў-блеф — стаўка са слабой рукой, але якая мае значныя шанцы палепшыцца да выйгрышнай. Напрыклад, стаўка з рукою 6 ♠ 5 ♠ на флопе K ♠ T ♠ 2 ♦ будзе паў-блефам, таму што ў гульца ёсьць шанцы атрымаць флэш.

Блеф можа выкарыстоўвацца, каб выбіць супраціўніка з гульні, напрыклад, калі гулец упэўнены, што ў супраціўніка ня лепшая камбінацыя, што можна заўважыць па тым, як не ўпэўнена ён сябе вядзе, то яго можна задавіць высокімі стаўкамі, але гэты прыём вельмі рызыкоўны. Блеф вельмі падыходзіць да сытуацыяў, калі на стале тры ці чатыры карты аднолькавай масьці, тады можна стварыць уражаньне аб флэшы ці калі 3 ці 4 карты на стале ідуць у амаль/поўнай пасьлядоўнасьці, то можна стварыць уражаньне аб стрыце ці нават большых камбінацыях (але супраціўнік можа не пайсьці на поваду, асабліва калі ў яго натсавы флэш ці нават большая камбінацыя), таксама блеф выкарыстоўваюць у адносінах да супраціўніка, у якога засталося мала фішак для працягу гульні, тады ёсьць высокая верагоднасьць, што ён ня будзе рызыкаваць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]