Блэкбэрн Ровэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з Блэкбэрн Ровэрс)
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Ангельшчыны Блэкбэрн Ровэрз
Blackburn Rovers.png
Поўная назва Blackburn Rovers Football Club
Мянушкі Валацугі
Заснаваны 5 лістапада 1875
Горад Блэкбэрн
Стадыён Івуд Парк
Умяшчальнасьць: 31 367
Прэзыдэнт Джон Ўільямс
Галоўны трэнэр Стыў Кін
Чэмпіянат Прэм'ер-Ліга
 · 2010—11 15
Хатнія колеры
Выязныя колеры

«Блэ́кбэрн Ро́вэрз» (па-ангельску: Blackburn Rovers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Блэкбэрн (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў Футбольнай Лігі. Клюб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў 1992 годзе й зьяўляееца адным з трох клюбаў, што мелі дачыненьне да стварэньня дзьвюх ангельскіх лігаў (акрамя «Блэкбэрну» гэта рабілі «Астан Віла» й «Эвэртан»). На хатняй арэне «Эвуд Парк» граюць з 1890 году.

У XIX стагодзьдзі клюб некалькі разоў выйграваў кубак Ангельшчыны, але ў наступным стагодзьдзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клюб станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1912 і 1924 гадох.

У 1992 годзе клюб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-Лігу пасьля сэзону ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы ангельскаму бізнэсоўцу Джэку Ўолкэру, што зьяўляўся дырэктарам клюбу на той час. Трэнэрам каманады быў вядомы ў мінулым футбольны гулец Кені Далгліш. У 1995 годзе клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх гульцоў, як то Элан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клюб зноўку трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасьля сьмерці Ўолкэра, клюб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.

За апошнія 10 гадоў клюб чатыры разы прымаў удзел у Кубку УЭФА, аднойчы як уладальнік кубку Лігі, двойчы як клюб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Ангельшчыны й аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клюбу зьяўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменьнем й цяжкай працай».

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] 19 стагодзьдзе

«Блэкбэрн Ровэрз» быў заснаваны 5 лістапада 1875 году групоўкай выпускнікоў школы Шрусбэры, ініцыятыву якіх падтрымала група забясьпечаных мяшчанаў на сходзе ў гатэлі «Легер». У тым жа годзе, 18 сьнежня, каманда правяла свой першы матч, які завяршыўся нічыёй зь лікам 1:1. У пачатку сваёй гісторыі клюб ня меў уласнага стадыёна й існаваў выключна на грошы заснавальнікаў. Каманда зьмяніла шмат палёў, пакуль у рэшце ня быў пабудаваны «Івуд Парк», на якім «Блэкбэрн» выступае й па сёньняшні дзень, а сам стадыён зьяўляецца найстарэйшай футбольнай арэнай ў Ангельшчыне. З 1878 году клюб выступаў у першынстве Ланкашыру, а ўжо на наступны сэзон каманда ўдзельнічала ў розыгрышы на Кубак Ангельшчыны. У 1882 годзе «Блэкбэрн Ровэрз» дайшлі да фіналу гэтага турніру, але прайгралі клюбу «Олд Ітоніянз» (цікавы факт, што на наступны год за іх адпомсціў іншы клюб з гораду Блэкбэрн, які ўжо ня існуе «Блэкбэрн Алімпік»). Праз два гады, у 1884 годзе, «Блэкбэрн Ровэрз» усё ж такі заваявалі гэты трафэй, а так выйгравалі яго яшчэ два сэзону запар. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга й «Ровэрз» сталі адным з клюбаў-заснавальнікаў. У пэрыяд з 18901891 гады клюб двойчы перамог у першынстве на Кубак Ангельшчыны, але дамагчыся самавітага посьпеху ў чэмпіянаце клюбу было не наканавана да пачатку XX стагодзьдзя.

[рэдагаваць] Склад каманды

На 31 студзеня 2012 году[1].

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Пол Робінсан 1979
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Мічэль Сальгада 1975
3 Сьцяг Швэцыі Аб Мартын Ульсан 1988
4 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Крыстафэр Самба 1984
5 Сьцяг Францыі Аб Гаэль Жывэ 1981
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэйвід Дан 1979
9 Сьцяг Францыі Нап Антані Мадэст (у арэндзе з «Бардо») 1979
10 Сьцяг Аргентыны ПА Маўра Фарміка 1988
11 Сьцяг Аўстраліі ПА Вінс Грэльля 1979
12 Сьцяг Нарвэгіі ПА Мортэн Гамст Пэдэрсэн 1981
13 Сьцяг Ангельшчыны Бр Марк Бан 1984
14 Сьцяг Сербіі ПА Радаслаў Петравіч 1989
15 Сьцяг Францыі ПА Стывэн Н’Занці 1988
16 Сьцяг Ангельшчыны Аб Скот Дан 1987
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джордан Сьлью 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Рубэн Рачына 1991
21 Сьцяг Швэцыі ПА Маркус Ульсан 1988
22 Сьцяг Ангельшчыны Нап Нік Блэкман 1989
23 Сьцяг Канады ПА Дэйвід Хойлет 1990
24 Сьцяг Нігерыі Нап Якубу Аегбэні 1982
25 Сьцяг Шатляндыі Нап Дэйвід Гудўільлі 1989
29 Сьцяг Чарнагорыі ПА Сымон Вукчэвіч 1986
31 Сьцяг Шатляндыі Аб Грант Гэнлі 1991
32 Сьцяг Бразыліі Аб Бруно Рыбэйру 1983
33 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джош Морыс 1991
34 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джэйк Кін 1991
35 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэйсан Лоў 1991
36 Сьцяг Альжыру ПА Амін Лінганзі 1989
39 Сьцяг Валіі Аб Эдам Гэнлі 1994

[рэдагаваць] Дасягненьні

Удакладненьні: (1) Дывізіён 1; (2) Прэм'ер-Ліга

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Блэкбэрн Ровэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах