Блюа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Блюа
Blois
Блюа
Blason ville fr Blois (LoirCher).svg
Герб Блюа
Рэгіён: Цэнтар
Дэпартамэнт: Люар і Шэр
Плошча: 37,46 км²
Насельніцтва: 47 854 (2007)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 41000
Аўтамабільны код: 41018
Геаграфічныя каардынаты: 47°35′38″ пн. ш. 1°19′41″ у. д. / 47.59389° пн. ш. 1.32806° у. д. / 47.59389; 1.32806Каардынаты: 47°35′38″ пн. ш. 1°19′41″ у. д. / 47.59389° пн. ш. 1.32806° у. д. / 47.59389; 1.32806
Блюа на мапе Францыі
Блюа
Блюа
Блюа
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-blois.fr/

Блюа (па-француску: Blois) — галоўны горад дэпартаменту Люар і Шэр ў Францыі, які стаіць на правым высокім беразе ракі Люары паміж Арлеанам і Турам. У Сярэднявеччы графы Блюа валодалі таксама Шампаньню; Эт’ен дэ Блюа быў каралём Ангельшчыны, а Шарль дэ Блюа — герцагам Брэтані.

Насельніцтва складае 47 854 жыхароў, паводле зьвестак на 2007 год.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэднявечных лацінскіх помніках, як то ў Рыгора Турскага, Блюа носіць назву лац. Blesum (таксама Blesis і Blesa) і разам з навакольнымі землямі мела асобнае графства, якое атрымала з XV стагодзьдзя назву Блезуа.

Валоданьне герцагаў Арлеанскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі старажытны графскі род, да якога належаў таксама ангельскі кароль Стэфан, загас ў мужчынскім калене, графства Блюа перайшло паводле шлюбнай дамовы да дому Шатыён, апошні нашчадак якога прадаў свае ўладаньні сыну Карла V, герцагу Людовіку Арлеанскаму.

Пад кіраваньнем Арлеану Блюа гуляў значную ролю. Людовік Арлеанскі й ягоная жонка, Валянтына Вісконці зь Міляну, паклалі пачатак сходу кніг і дакументаў, з якіх потым ўтварылася знакамітая палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаваных ў Мілан е і Неапалі.

Каралеўская рэзыдэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блюа быў далучаны да каралеўскіх валоданьняў у 1498 годзе. Сын герцага Карла Арлеанскага Людовік XII, які нарадзіўся ў Блюа, часьцяком склікаў тут дзяржаўныя чыны й вырашаў ў замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. 15 студзеня 1499 году тут быў заключаны зьвяз паміж Францыяй і Вэнэцыяй, а 14 сакавіка 1513 году наступальны й абарончы зьвяз супраць Папы й імпэратара. 1 сьнежня 1513 году тут жа была падпісана мірная дамова паміж Людовікам XII і Фэрдынандам Каталіком з Арагону.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары высокі горад цесны, са зьвілістымі стромкімі вуліцамі, ніжні пабудаваны больш правільна й прыгажэй. Праз раку перакінуты даўжынёю ў 305 м каменны мост на 11 арках, які злучае горад з прадмесцем Віена. Самае высокае месца займае адрэстаўраваны Блюаскі замак, у якім нарадзіўся Людовік XII. Блюа мае старажытны, высечаны ў скале вадаправод з часоў рымлянаў, даўжынёю ў 529 мэтраў (Люарская вада), прыгожую набярэжную, катэдральны сабор, царкву сьв. Лямэра, пабудаваны ў XII стагодзьдзі ў раньнім гатычным стылі, біскупскі палац і мноства выдатных арыстакратычных палацаў XVI стагодзьдзя (палацы герцага Эпэмон, Гіза, Амальскага).

З 1619 году Блюа ёсьць рэзыдэнцыяў эпіскапа. У 5 кілямэтрах ад горада знаходзяцца жалезныя мінэральныя крыніцы «Сен-Дэні», па сваім уздзеяньні падобныя на крыніцы Спа.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Блюасховішча мультымэдыйных матэрыялаў