Блюз
Блюз (па-ангельску: blues от blue devils) — жанр музыкі, які атрымаў шырокае распаўсюджваньне ў 20-х гадах XX стагодзьдзя. Зяўляецца адным з дасягненьняў афраамэрыканскай культуры. Склаўся з такіх этнічных музычных кірункаў афраамэрыканскага грамадзтва як «рабочая песьня» (анг. work song), «сьпірычуэлз» (анг. spirituals) і холер (анг. Holler). У многім паўплываў на сучасную папулярную музыку, у асаблівасьці на такія жанры як поп, джаз, рок-н-рол. Пераважнай форма блюзу 4/4, дзе першыя 4 такты часьцяком іграюцца на танічнай гармоніі, па 2 — на субдамінанце і тоніцы і па 2 — на дамінанце і тоніцы. Гэта чаргаваньне таксама вядомае як блюзавая прагрэсія. Нярэдка выкарыстоўваецца рытм васьмых трыёлей з паўзай — так званы шафл. Характэрнай асаблівасьцю блюзу зьяўляецца «блю ноўтс». Часта музыку будуецца паводле структуры «пытаньне — адказ», выказаная як у лірычным напаўненьні кампазыцыі, так і ў музычным, часьцяком пабудаваным на дыялёге інструмэнтаў паміж сабой. Блюз зьяўляецца імправізацыйнай формай музычнага жанру, дзе ў кампазыцыях часьцяком выкарыстоўваецца толькі асноўны апорны «каркас», які абыгрывае інструмэнты, якія саліруюць. Спрадвечна блюзавая тэматыка будуецца на пачуцьцёвым сацыяльным складніку жыцьця афраамэрыканскага насельніцтва, яго цяжкасьцях і перашкодах, якія ўзьнікаюць на шляху кожнага чорнага чалавека.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія
Слова «блюз» (па-ангельску: blues) мае адпаведнік the blues devils у значэньні «прыгнечанасьць», «маркота», «смутак», «сум», «журба». Адну зь першых ягоных згадкаў можна знайсьці ў камэдыі Джорджа Коўлмэна «Нуда: камэдыя ў вадной дзеі» (Blue Devils, a farce in one act) (1798). Пазьней, цягам 19 стагодзьдзя, гэты выраз ўжываўся як эўфэмізм дзеля пазначэньня «белае гарачкі», а таксама паліцыі.
Адылі ўжытак гэтага выразу ў афра-амэрыканскай музыцы мае быць аднесены да яшчэ больш даўніх часоў; афіцыйна ж задакумэнтаваны ён быў у 1912 годзе, калі выйшаў «Даласкі блюз» (па-ангельску: Dallas Blues) Гарта Ўэнда — першая блюзавая кампазыцыя, абароненай аўтарскімі правамі. У паэзіі гэты выраз часта выкарыстоўваюць, каб апісаць «прыгнечаны настрой».
[рэдагаваць] Характэрныя рысы
[рэдагаваць] Стылістычныя й культурныя карані
Існуе колькі харакактэрыстык, уласьцівых блюзу наагул, бо стыль гэты зьмяняе сваю форму ў залежнасьці ад асаблівасьцяў індывідуальных уяўленьняў аб ім. Тым ня менш, ёсьць колькі адметных рысаў, што паўсталі задоўга да зьяўленьня блюзу ў яго сучасным выглядзе.
Адной з раньніх формаў блюзападобнае музыкі былі выгукі па схеме «зварот-адповедзь», якія ўяўлялі сабою "вузкафункцыянальны экспрэсіўны...стыль без аніякага суправаджэньня або гармоніі і фармальна ня быў абмежаваны нейкай асаблівай музычнай структурай." Форму гэтага праблюзу ўжо чуваць у нявольнічых працоўных выгуках і сьпевах, пашыраных у выглядзе "простых сольных песьняў, напоўненых эмацыянальным зьместам." Блюз, якім мы ведаем яго зараз, можа быць разгледжаны як музычны стыль, заснаваны на дзвюх музычных традыцыях, эўрапейскай і заходнеафрыканскай зваротна-адпавядальнай традыцыі, якая пазьней трансфармавалася ва ўзаемадзеяньне голасу й гітары.
Шмат блюзавых элементаў, гэтакіх як зваротна-адпавядальная пабудова, а таксама выкарыстаньне зьніжаных ступеняў, узыходзяць да афрыканскае музыкі. Сэліван Дыёф зьвярнуў увагу на некаторыя спэцыфічныя асаблівасьці, такія як выкарыстаньне мэлізмы й хвалістыя, насавыя інтанацыі, што паказвае на сувязь паміж музыкай Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі й блюзам. Першым, хто выказаў думку аб тым, што пэўныя элементы блюза крыюцца ў ісламскай музыцы Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі, быў этнамузыкаведа Гэрхард Кубік.
Струнныя інструмэнты, гэтак улюбёныя нявольнікамі з мусульманскіх рэгіёнаў Афрыкі, у бальшыні выпадкаў былі дазволеныя, бо рабаўладальнікі ўважалі іх за роднасныя эўрапейскім інструмэнтам, гэнакім як скрыпка. Таму тыя нявольнікі, што здолелі спалучыць банджа з іншымі інструмэнтамі...мелі больш магчымасьцяў выступу на публіцы. Гэтыя арыентаваныя на сольнае выкананьне «нявольнічыя песьні» мелі характэрныя рысы арабска-ісламскага песеннага стылю, што было абумоўлена шматвекавою прысутнасьцю іслама ў Заходняй Афрыцы, – гаворыць Гэрхард Кубік.
Кубік таксама зьвяртае ўвагу на тое, што місісіпская тэхніка граньня на гітары пры дапамозе ляза нажа, апісаная У. К. Хэндзі ў сваёй аўтабіяграфіі, адсылае да падобных тэхнік у народаў Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Афрыканскае паходжаньне мае і «скрыпка Дыдлі», аднаструнны саматужны інструмэнт, пашырыны ў некаторых частках амэрыканскага Поўдню на пачатку 19 стагодзьдзя, які вельмі ўзбагаціў інструмэнтальны арсэнал раньняга блюзу, трапіўшы туды з афрыканскае абрадавае практыкі.
[рэдагаваць] Народны блюз (folk blues)
[рэдагаваць] Асноўныя прадстаўнікі
- Лідбэлі
- Вялікі Біл Брунзі (Big Bill Broonzy)
- Сьляпы Блэйк (Blind Blake)
- Місысыпі Джон Хэрт (Mississippi John Hurt)
- Сьляпы Бой Фулер (Blind Boy Fuller)
- Сонны Джон Эстэс (Sleepy John Estes)
- Соні Тэры (Sonny Terry)
- Браўні Макгі (Brownie McGhee)
- Гюс Кэнон (Gus Cannon)
- Сэм Колінз (Sam Collins)
- Фрэнк Стоўкс (Frank Stokes)
- Джым Джэксан (Jim Jackson)
[рэдагаваць] Госпэл блюз
- Сьляпы Ўілі Джонсан (Blind Willie Johnson)
- Бацька Гары Дэвіс (Reverend Gary Davis)
[рэдагаваць] Сельскі блюз (country blues)
[рэдагаваць] Асноўныя прадстаўнікі
[рэдагаваць] Клясічны вясковы блюз
- Генры Томас (Henry Thomas)
- Сьляпы Лемон Джэфэрсан (Blind Lemon Jefferson)
- Сьляпы Ўілі Мактэл (Blind Willie McTell)
- Фуры Люіс (Furry Lewis)
[рэдагаваць] Блюз Дэльты Місысыпі
- Чарлі Патон (Charley Patton)
- Сон Хаўс (Son House)
- Какома Арнольд (Kokomo Arnold)
- Ўілі Браўн (Willie Brown)
- Скіп Джэймз (Skip James)
- Бука Ўайт (Bukka White)
- Робэрт Лерой Джонсан
- Томі Макленан (Tommy McClennan)
- Місысыпі Фрэд Макдаўэл (Mississippi Fred McDowell)
- Мэмфіс Міні (Memphis Minnie)
[рэдагаваць] Гарадзкі блюз (urban blues)
[рэдагаваць] Асноўныя прадстаўнікі
- Лоні Джонсан (Lonnie Johnson)
- Лерой Кар (Leroy Carr)
- Скрэпэр Блэкўэл (Scrapper Blackwell)
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Літаратура
- Barlow, William (1993). "Cashing In". Split File: African Americans in the Mass Media: 31.
- Bransford, Steve. "Blues in the Lower Chattahoochee Valley" Southern Spaces 2004
- Clarke, Donald (1995). The Rise and Fall of Popular Music. St. Martin's Press. ISBN 0-312-11573-3.
- Lawrence Cohn, ed (1993). Nothing But the Blues: The Music and the Musicians. Abbeville Press. ISBN 1-55859-271-7.
- Dicaire, David (1999). Blues Singers: Biographies of 50 Legendary Artists of the Early 20th Century. McFarland. ISBN 0-7864-0606-2.
- Ewen, David (1957). Panorama of American Popular Music. Prentice Hall. ISBN 0-13-648360-7.
- Ferris, Jean (1993). America's Musical Landscape. Brown & Benchmark. ISBN 0-697-12516-5.
- Garofalo, Reebee (1997). Rockin' Out: Popular Music in the USA. Allyn & Bacon. ISBN 0-205-13703-2.
- Herzhaft, Gérard, Paul Harris and, Brigitte Debord (1997). Encyclopedia of the Blues. University of Arkansas Press. ISBN 1-55728-452-0.
- Komara, Edward M. (2006). Encyclopedia of the blues. Routledge. ISBN 0-415-92699-8.
- Kunzler, Martin (1988) (in German). Jazz Lexikon. Rohwolt Taschenbuch Verlag. ISBN 3-499-16316-0.
- Morales, Ed (2003). The Latin Beat. Da Capo Press. ISBN 0-306-81018-2.
- Oliver, Paul and Richard Wright (1990). Blues fell this morning: Meaning in the blues. Cambridge University Press. ISBN 0-521-37793-5.
- Palmer, Robert (1981). Deep Blues. Viking. pp. 310 pages. ISBN 0-670-49511-5.
- Schuller, Gunther (1968). Early Jazz: Its Roots and Musical Development. Oxford University Press. ISBN 0-19-504043-0.
- Southern, Eileen (1997). The Music of Black Americans. W. W. Norton & Company. ISBN 0-393-03843-2.
- Curiel, Jonathan. "Muslim Roots of the Blues". SFGate. Retrieved August 24, 2005.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Блюз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |