Блёк Нацыянальных Меньшасьцяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Блёк Нацыянальных Меньшасьцяў, Blok Mniejszości Narodowych (BMN) — палітычнае аб’ядньне, ўтворанае нацыянальнымі меншасьцямі ў 1922 годзе пад час выбараў ў польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэта БНМ была праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасьці Польшчы — беларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы.

Галоўнай мэтаю Блёку было нацыянальнае раўнапраўе.

БНМ існаваў да выбараў 1930 году.

У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сэнат) БНМ ішоў у выбарчам сьпісе пад № 16, у 1928 (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18, у 1930 (25 траўня) — № 11.


Зьмест

[рэдагаваць] Выбары 1930 году

Пад час выбараў у 1930 годзе Блок Нацыянальных Меншасьцяў быў ператвораны ў Украінска-Беларускі Выбарчы Блок (сьпіс № 11), т.я. прадстаўнікі жыдоўскіх арганізацый адмовіліся ў ім удзельнічаць. БНЦ 1928 году прадстаўнікі жыдоўскай грамадскасьці назвалі карыкатурным, ня хочучы найперш супрацоўнічаць з украінцамі з-за пашыранасьць сярод апошніх антысэміцкіх настрояў. Нават архітэктар папярэдніх двух Блокаў, адзін з лідэраў польскіх сіяністаў Іцхак Грынбаўм прызнаўся, што падобнае аб’яднаньне не адпавядае нацыянальным інтарэсам. У беларусаў на час выбараў 1930 году з жыдамі таксама былі не найлепшыя стасункі. Найпер з-за аго, што ў чэрвені 1930 году на перавыбарах у Сьвянцянскай акрузе жыдоўкае грамадскасьць адмовілася ад удзелу ў выбарах. З-за чаго беларусы згубілі 2 пасольскія мандаты.

Беларускія партыі нажаль у 1930 ня здолялі аб’яднацца. Пасьля большасьць зь іх ня трапілаў у выбарчыя сьпісы. Не праводзілася і добрай агітацыі, адбываліся жорсткія рэпрэсыі, ды й беларуская грамадскасьць расчаравалася ў эфектыўнасьці парляменскай барацьбы. Таму ў парлямэнт ад УБВБ быў праведзены толькі адзін беларускі пасол Фабіян Ярэміч.

У гэты самы час украінцы здолялі пасьпяхова правесьці выбарчую кампанію нягледзячы на рэпрэсыі польскіх уладаў. Украінскія нацыянальныя партыі здолялі аб’яднацца, а насельніцтва нягледзячы ні нашто галасавала за сваіх. Як вынік украінцы ўзялі 20 мандатаў паслоў і 4 мандаты сэнатараў.

Сьпіс № 11 Украінска-Беларускі Выбарчы Блок — 21 пасол (зь іх 1 беларус) і 4 сэнатары.

[рэдагаваць] Набраныя адсоткі

  • 1922 — 15,1% — 66 мандатаў (зь іх беларусаў 12 паслоў і 3 сэнатары)
  • 1928 — 55 мандатаў (беларусы — 11 паслоў і 2 сэнатары)
  • 1930 — 21 мандатаў у сойм, 4 мандаты ў сэнат (1 беларускі пасол)

[рэдагаваць] Беларускія Паслы ад БНМ

[рэдагаваць] 1922

Пасольскія мандаты

Мандаты сэнатара

[рэдагаваць] 1928

мандаты сэнатара

[рэдагаваць] 1930

Пасольскі мандат


[рэдагаваць] Літаратура


Асабістыя прылады
На іншых мовах