Блёк нацыянальных меньшасьцяў
Блёк Нацыянальных Меньшасьцяў (па-польску: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднаньне, утворанае нацыянальнымі меншасьцямі 17 жніўня 1922 году пад час выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасьці Польшчы — беларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы. Да блёку не далучыліся летувісы, Бунд і частка Паалей-Цыёну. Выбары байкатавалі ўкраінцы Ўсходняй Галіччыны.
Галоўнай мэтаю Блёку было нацыянальнае раўнапраўе.
БНМ існаваў да выбараў 1928 году.
У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сэнат) БНМ ішоў у выбарчам сьпісе пад № 16, у 1928 (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18.
Зьмест |
Дасягнутыя вынікі [рэдагаваць]
- 1922 — 66 мандатаў (зь іх беларусаў 11 паслоў і 3 сэнатары)
- 1928 — 55 мандатаў (беларусы — 4 паслы і 2 сэнатары)
Беларускія паслы і сэнатары ад БНМ [рэдагаваць]
1922 [рэдагаваць]
Пасольскія мандаты
- Антон Аўсянік (акруга № 62 — лідская)
- Сяргей Баран (акруга № 6)
- Павал Валошын — зь ліпеня 1923 замест Каліноўскага
- Уладзімер Каліноўскі (акруга № 5) — да 23 чэрвеня 1923
- Міхаіл Кахановіч (акруга № 61 — наваградская) — да 1924
- Пётр Мятла (акруга № 64 — сьвянцянская)
- Сымон Рак-Міхайлоўскі (акруга № 62 — лідская)
- Васіль Рагуля (акруга № 61 — наваградская)
- Юры Сабалеўскі — з 1924 замест Кахановіча
- Адам Станкевіч (акруга № 64 — сьвянцянская)
- Браніслаў Тарашкевіч (спіс дзяржаўны)
- Сымон Якавюк (акруга № 4)
- Фабіян Ярэміч (акруга № 60 — пінская)
Мандаты сэнатара
- Вячаслаў Багдановіч (Віленскае ваяводства)
- Аляксандар Назарэўскі (Наваградскае ваяводства)
- Аляксандр Уласаў (дзяржаўны сьпіс)
1928 [рэдагаваць]
Пасольскія мандаты
Мандаты сэнатара
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Васіль Рагуля. Успаміны. — Менск: «Бацькаўшчына», 1993.
- Уладзімер Ляхоўскі. Зь дзейнасьці беларускіх парлямэнтарыяў на Гарадзеншчыне ў 1922—1930 гг. // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. прац Т. 2003.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |