Блізьняты (знак задыяку)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
|---|---|---|
| Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
| Цялё | 21 красавіка — 20 траўня | |
| Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
| Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
| Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
| Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
| Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
| Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
| Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
| Казярог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
| Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
| Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Блізьняты — трэці знак задыяку, які адпавядае сэктару экліптыкі ад 60° да 90°, калі лічыць ад кропкі вясновага раўнадзенства.
Сонца праходзіць па сузор'і Блізьнят прыблізна з 21 траўня па 20 чэрвеня. Гэта пэрыяд, калі прырода актыўна разьвіваецца, уся зямля паступова ажывае, і жывыя істоты ўступаюць у кантакт адна з адной. Таму знак Блізьнят асацыюецца з камунікацыямі, дасьледаваньнямі, экспэрымэнтамі.
У бізнэсе Блізьняты – пэрыяд, калі маладая фірма павінна наладжваць кантакты, дасьледаваць рынак, вывучаць канкурэнтаў і знаходзіць партнэраў.
Псыхалягічныя характарыстыкі Блізьнят адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Людзі, якія нарадзіліся па знакам Блізьнят, - жвавыя, рознабаковыя, інтэлектуальныя. Блізьняты дапытлівыя, цікаўныя, у іх жыве дух дасьледчыка. Яны актыўныя, панічна баяцца адзіноты і лёгка ідуць на кантакт. Блізьняты любяць экзотыку, актыўна вывучаюць замежныя мовы.
Блізьняты - прыстанак Мэркурыя. Юпітэр (і Нэптун) находзяцца ў Блізьнятах у выгнаньні.
Блізьнятам больш за ўсё шанцуе ў зносінах з Вадалівамі, Вагамі, а горш усяго сумяшчальнасць з Рыбамі, Паннамі.
У пачатку знака Блізьнят нараджаюцца ў асноўным навукоўцы і прыродазнаўцы, у канцы – папулярызатары, выкладчыкі і дзеячы шоў-бізнэсу.

