Блізьняты Олівэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Блізьня́ты О́лівэр (па-ангельску: Oliver Twins; * 1969) — брытанскія браты-блізьняты Філіп і Эндру Олівэры, распрацоўнікі кампутарных гульняў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаньнем праграмаў хлопцы заняліся падчас вучобы ў школе. Пісаць праграмы пачалі на сваім першым кампутары Sinclair ZX81 з 1 Мб RAM, пасьля на Dragon 32. Першая іхняя гульня была апублікаваная ў выглядзе крынічнага коду ў часопісе «Computer & Video Games» у 1983 року. На атрыманыя грошы яны набывалі новыя кампутары, пастаянна ўдасканальваючы навыкі праграмаваньня.

Пасьля сканчэньня школы блізьняты вырашылі не паступаць ва ўнівэрсытэт, замест гэтага засяродзіўшыся на стварэньні гульняў. Дзеля заспакаеньня бацькоў яны патлумачылі, што хочуць прапусьціць адзін год, каб паглядзець, ці атрымаецца іхняе прадпрыемства.

У 1986 року яны заключылі кантракт зь нядаўна створанай кампаніяй Codemasters на выданьне гульні накладам 100 000 копіяў. Напісаная за месяц гульня «Super Robin Hood» для плятформы Amstrad CPC займела посьпех, і з гэтае пары пачалося супрацоўніцтва братоў Олівэр са сталым выдаўцом. Наступная гульня, «Ghost Hunters», упершыню была партаваная для ZX Spectrum.

У 1987 Олівэры напісалі гульню пра вясёлую яйкападобную істоту пад назовам Дызі. Менавіта сэрыя гульняў Dizzy займела надалей найбольшы посьпех у гульцоў.

У 1990, у 22-гадовым узросьце, блізьняты стварылі Interactive Studios, цяпер вядомую як Blitz Games Studios. Акрамя стварэньня ўласных гульняў, блізьняты Олівэр таксама партавалі некалькі вядомых гульняў на плятформы Sega.

Філіп Олівэр зьяўляецца адным з заснавальнікам Незалежнай асацыяцыі распрацоўнікаў гульняў (2001) і цяпер займае пасаду яе дырэктара.

У 2008 Філіп і Эндру атрымалі званьні ганаровых дактароў унівэрсытэту Ковэнтры (у бізнэс-кіраваньні і тэхналёгіі адпаведна) ў прызнаньне іхняга ўнёску ў разьвіцьцё індустрыі электронных гульняў.

У 2010 року браты сталі чальцамі Каралеўскага таварыства мастацтваў[1].

У 2012 року Філіп Олівэр стаў першым ляўрэатам прэміі «Чалавек року» TIGA[2].

Гульні Interactive Studios/Blitz Games Studios[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульні Codemasters[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Richardson, Richardson. (20th May 2010) Royal Society of Arts welcomes Blitz studio heads to its ranks(анг.) News. Develop. Праверана 26 лістапада 2012 г.
  2. ^ Executives(анг.). BlitzGames Studios. Праверана 26 лістапада 2012 г.
  3. ^ SpongeBob SquarePants: Underpants Slam!(анг.) metacritic Праверана 26 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]