Бобра
| Рака | |
| Бобра | |
| Рака Бобра непадалёк ад вёскі Бростава | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Новы Двор |
| Вусьце | Нараў |
| Краіны басэйну | Польшча |
| Даўжыня | 165,1 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 33,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 7054,4 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,13 ‰ |
| Асноўныя прытокі | |
| Леваруч | Сідра, Бярозаўка |
| Праваруч | Нэта, Лега, Лык, Віса |
Бобра (па-польску: Biebrza) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводзтве правы прыток Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰. Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман. Басэйн Бобры характарызуецца асымэтрыяй: больш разьвіты правыя прытокі — 75,5% (галоўным чынам рэкі, якія вынікаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5% вады ад агульнай масы.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
На рацэ [рэдагаваць]
Гісторыя [рэдагаваць]
Гістарычна склалася так, што рака Бобра зьяўлялася натуральнай прыроднай мяжой дзякуючы яе багністаму характару. Спачатку гэта мяжа паміж балцкімі княствамі яцьвягаў і галіндаў, а потым паміж Мазавецкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім. І сёньня гэты рэгіён сутыкненьня беларускай і польскай культуры, дзе захоўваюцца відавочныя культурныя адрозьненьні.
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
У даліне Бобры знаходзіцца найвялікшы балотны абшар у Польшчы — так званыя Бобраўскія багны. Гэтыя багны маюць вялікае значэньне для вялізарнай колькасьці птушак якія водзяцца і гняздуюцца пераважна ў балотах. Таму вялікая частка гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі абаронена — тут знаходзіцца Бобраўскі нацыянальны парк. Амаль уся Бобра знаходзіцца ў парку (каля 155 км). З-за прыродных багацьцяў рака зьяўляецца папулярным месцам для турыстычных сплаваў на байдарках і каяках. Назва Бобры, верагодна, паходзіць ад бабра, менавіты яны жылі на рацэ на працягу стагодзьдзяў.
Культурнае і лінгвістычнае навакольле [рэдагаваць]
Басэйн ракі Бобра населены ня толькі сотнямі рэдкіх і падвергнутых небясьпецы відаў птушак, але таксама і людзьмі, якія прадстаўляюць разнастайныя культуры, мовы і рэлігіі. У той час як большасьць насельніцтва мясцовасьці размаўляе на дзяржаўнай польскай мове, некаторыя людзі ў вярхоўях ракі (гміны Ліпск, Дуброва Беластоцкая і часткова Штабін) размаўляюць на мясцовым дыялекце беларускае мовы, незалежачы ад веравызнаньня. У паўночнай частцы вярхоўяў Бобры ёсьць таксама некалькі вёсак, дзе так званыя «стараверы» размаўляюць на архаічным дыялекце расейскае мовы. Некаторыя з гэтых супольнасьцяў захавалі вялікую частку іх традыцыйнай культуры нягледзячы на працяглую палітыку ўраду, накіраваную на асыміляцыю няпольскіх культурных і лінгвістычных меншасьцяў.
Галерэя [рэдагаваць]
-
Паводка Бобры каля Бростава
-
Зімовы пейзаж ракі ў ваколіцах Бростава
-
Шчасьлівыя каровы з Бростава
-
Гарадскі пляж на рацэ Бобра ў Гонядзі
-
Бобра непадалёк ад Асаўца