Бонус-малюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бонус-малюс (па-лацінску: Bonus-Malus; у перакладзе «добры-дрэнны») — сыстэма скідак, звычайна прымяняецца ў страхавым бізнэсе, якая зьмяняе памер страхавой прэміі, якую плаціць кліент (страхавальнік) страхоўшчыку ў залежнасьці ад ягонай гісторыі страхавых выпадкаў.

У большасьці разьвітых краінаў пры страхаваньні аўтамабіляў дзейнічае рэйтынгавая сыстэма, якая штрафуе страхавальніка, адказнага за адно або больш дарожна-транспартных здарэньняў павелічэньнем памеру прэміі, малюсом, і заахвочвае страхавальнікаў, якія не рабілі страхавых выпадкаў, памяншэньнем памеру прэміі, бонусам. Асноўная мэта гэтай сыстэмы складаецца ў падвышэньні зацікаўленасьці страхавальнікаў ў больш акуратным кіраваньні, а таксама ў тым, каб як мага лепш ўлічыць індывідуальныя рызыкі, каб кожны страхавальнік плаціў страхавую прэмію, якая адпавядае ягонай ўласнай частасьці страхавых выпадкаў.

Сыстэма бонус-малюс зьяўляецца часткай сыстэмы страхавога тарыфу.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

  • Лемер Ж. Системы бонус-малус в автомобильном страховании: Пер. с англ. В.К. Малиновского. - М: Янус-К, 1998. - 270 с.
  • Lemaire, J. (1995) Bonus-Malus systems in automobile insurance. ISBN 0-7923-9545-X
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах