Борыс Трайкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Борыс Трайкаўскі
Прэзыдэнт Македоніі
19 лістапада 1999 — 26 лютага 2004
Папярэднік: Кіра Глігараў
Наступнік: Бранка Црвенкаўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 чэрвеня 1956
Мурціна, Струміца, СФРЮ
Памёр: 26 лютага 2004
Мостар, Босьнія і Герцагавіна
Партыя: УМРА-ДПМНА
Сужэнец: Vilma Trajkovska[d]
Адукацыя: Юрыдычны факультэт у Скоп’е
Узнагароды:
Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Борыс Трайкаўскі (па-македонску: Борис Трајковски, 25 чэрвеня 1956, Мурціна, Струміца, СФРЮ — 26 лютага 2004, Мостар, Босьнія і Герцагавіна) — прэзыдэнт Рэспублікі Македонія з 1999 па 2004 гады.

Палітычная біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1997 году працаваў у мэрыі Скоп’е, з 1998 зьяўляўся намесьнікам міністра замежных справаў. Гуляў ключавую ролю на перамовах, зьвязаных з праблемай разьмяшчэньня альбанскіх уцекачоў з Косава на тэрыторыі Македоніі. Быў адным з актывістаў партыі ВМРО-ДПМНЕ і паплечнікам ейнага лідэра Любча Георгіеўскага. Пасьля перамогі ВМРО-ДПМНЕ на парлямэнцкіх выбарах і фармаваньня ўрада Георгіеўскага быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад гэтай партыі. У 1999 годзе быў абраны на пост прэзыдэнта краіны, які займаў да сваёй сьмерці ў авіякатастрофе ў 2004 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]