Бостан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
калаж.
Бостанская грамадзкая бібліятэка

Бостан (па-ангельску: Boston) — найбуйнейшы горад штату Масачусэтс у ЗША. Горад таксама зьяўляецца неафіцыйнай сталіцай рэгіёну, вядомага пад назвай Новая Ангельшчына, а таксама адным з найстарэйшых і самых багатых гарадоў ЗША. Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва самога гораду — каля 626 тыс. Бостан з прадмесьцямі ўваходзіць у дзясятку найвялікшых гарадоў у ЗША і ў пяцьдзясят найвялікшых гарадоў сьвету. Мянушка гораду — «Beantown».

Бостан зьяўляецца даволі кампактным горадам, з агульнай плошчай у 232,1 км². Вялікая частка яго тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 5—7 м над узроўнем мора, а найвышэйшы пункт Бэліўю-Гіл разьмешчаны на вышыні 101 м.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Бостансховішча мультымэдыйных матэрыялаў