Босьнія (правінцыя, Асманская імпэрыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Правінцыя Босьнія, Пашалык Босьнія (па-турэцку: Bosna Vilâyeti, Bosna Paşalığı) — самая заходняя правінцыя Асманскай імпэрыі, разьмешчаная на поўначы Балканскай паўвыспы. Уключала ў свой склад тэрыторыю сучаснай Босьніі і Герцагавіны, часткова Вэнгрыі, Сэрбіі і Харватыі. Iснавала ў 1580–1864.