Боў (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Боў
Bow River
Боў
Агульныя зьвесткі
Выток Ледавік Боў у нацыянальным парку «Банф»
Вышыня вытоку 1960 м
Вусьце Паўднёвы Саскачэван
Вышыня вусьця 700 м
Краіны басэйну Сьцяг Канады Канада
Даўжыня 587 км
Сярэднегадавы сьцёк 129 м3
Плошча басэйну 26200 км2
Месцазнаходжаньне
Боў на мапе
Мапа басэйну ракі Боў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Боў (па-ангельску: Bow River) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Канады ў правінцыі Альбэрта. Пры злучэньні з ракой Олдман утварае раку Паўднёвы Саскачэван.

Рака Боў у нацыянальным парку Банф

Боў бярэ свой пачатак ад ледавіка Боў, што ў Скалістых гарах. Цячэ на поўдзень да вёскі Лэйк-Луіс. Потым рака паварочвае на ўсход і працякае праз гарады Банф і Канмор. Далей па цячэньню на рацэ знаходзіцца водасховішча Гост-Лэйк, даўжыня якога складае 13,5 кілямэтраў. Ніжэй водасховішча Боў працягвае цячы на ўсход, працякаючы праз буйны цэнтр правінцыі, горад Калгары. Ніжэй Калгары рака цячэ ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім накірунку да злучэньня з ракой Олдман каля вёскі Грасі-Лэйк у паўднёвай Альбэрце. Даўжыня ракі складае 587 кілямэтраў, плошча басэйну 26200 км². Максымальны сьцёк ракі складае 1640 м³/с, мінімальны — 3 м³/с.

Першыя людзі зьявіліся на рацэ прыкладна 11 тысяч год назад. Яны займаліся паляваньнем на мамантаў і вялізных бізонаў. Першым эўрапейцам на берагах ракі стаў вядомы даследчык Дэйвід Томпсан. У 1787 року разам з індзейцамі пікані перазімаваў на раце. У 1875 року на мейсцы злучэньня рэк Боў і Элбоў быў заснаваны Калгары. Рака зьяўляецца галоўнай крыніцай чыстай вады для насельніцтва ў рэгіёне.