Брагінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Рака
Брагінка
Выток каля в. Пракісель
Вусьце Кіеўскае вадасховішча
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 179 км
Плошча басэйну 2778 км²

Брагінка — рака ў Гомельскай вобласьці, раней была левым прытокам Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².

Зьмест

[рэдагаваць] На рачэ

[рэдагаваць] Аульныя зьвесткі

Пасля рэгулявальных працаў — пракопваньня каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:

[рэдагаваць] Брагінка Верхняя

Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзеньня ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²).

[рэдагаваць] Брагінка Сярэдняя

Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзеньня ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).

[рэдагаваць] Брагінка Ніжняя

Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўпадзеньня ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).

Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палесьсі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка.

[рэдагаваць] Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Асабістыя прылады
На іншых мовах