Бразавіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Бразавіль
Панарама Бразавіля
Горад з 1880
Статус гораду 1884
Плошча 100 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
1 262 000
1 500 000
Месцазнаходжаньне Бразавіля


Бразаві́ль – самы вялікі горад і сталіца Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга. Колькасьць насельніцтва налічвае 1 262 000 чалавекі, што складае прыкладна 30% насельніцтва краіны. Горад быў заснаваны ў 1880 годзе на месцы невялікага паселішча Нкуна, франка-італьянскім першапраходцам П’ерам дэ Браза, ад імя якога і пайшла назва горада. На другім беразе Конга, насупраць Бразавіля знаходзіцца горад Кіншаса, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая налічвае 7 млн. жыхароў.


[рэдагаваць] Гісторыя

Горад быў заснаваны 10 верасьня 1880 года на месцы невялікага паселішча Нкуна франка-італьянскім першапраходцам П’ерам дэ Браза. Мясцовы ўладар Макока Тэке падпісаў дамову з дэ Браза па якой мясцовая зямля пераходзіла да Францускай імпэрыі. Горад быў пабудаваны чатыры гады пазьней насупраць Леапольдвіля (цяпер Кіншаса), пабудаваным бэльгійцамі на другім беразе ракі. З кастрычніка 1880 г. да траўня 1882 года, тэрыторыя будучага Бразавіля была акупіравана невялікім вайсковым бэльгійскім атрадам пад кіраўніцтвам сенегальскага сяржанта Маламінэ Камара. Францускі кантроль над тэрыторыяй быў адноўлены пасьля Бэрлінскай канфэрэнцыі 1884 года. Горад стаў першай сталіцай Францускага Конга, а потым Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. У 1924 годзе Конга-Акіянская чыгунка злучыла горад з марскім портам Поінт-Ноірэ.

У 1944 годзе, Бразавіль прыймаў канфэрэнцыю вайсковых сілаў Вольнай Францыі, і прадстаўляў Францускія Афрыканскія калёніі. Вынікам Бразавільскай Дэклярацыі стаў перагляд адносінаў паміж калёніямі і Францыяй пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Да 1960 – х г.г. 20 стагоддзя горад падзяляўся на эўрапейскую частку (цэнтар горада), і афрыканскія сэктары (Пота-Пота, Баконга і Макелекеле). У 1980-х гадах непшапачатковы падзел гораду быў зьменены, з гэтага часу горад падзяляецца на сем раёнаў: Макелекеле, Баконга, Пота-Пота, Маўнгалі, Куэнзэ, Талангаі і Мфілоў.

Горад некалькі разоў цярпеў ад узброеных канфліктаў паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі, паміж Рэспублікай Конга і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай. Акрамя таго крывавая грамадзянская вайна 1990-х гадоў прывяла да сьмерці тысячаў жыхароў горада і дзесяткі тысяч пакінулі горад.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Бразавільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады