Бракёр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бракёр — павераны пасярэднік у гандлі каштоўнымі паперамі за кошт кліента.
Зьмест |
Паўнамоцтвы [рэдагаваць]
Бракёр мае права:
- ажыцьцяўляць дамовы аб каштоўных паперах;
- загадзя абвяшчаць на біржы ды ў СМІ аб набыцьці або продажы каштоўных папераў кліента;
- разьмяшчаць каштоўныя паперы прадпрыемства-выдаўца;
- зацьвярджаць ды ўлічваць дамовы аб каштоўных паперах;
- рабіць агляд ды прадказаньне стану рынка каштоўных папераў;
- даваць парады аб выпуску, разьмяшчэньні, абарачэньні ды ацэньваньні каштоўных папераў;
- рабіць вяшчальныя паслугі ўдзельнікам рынка;
- весьці рахункі ў каштоўных паперах.
Даручэньне [рэдагаваць]
У дамове даручэньня бракёру маюць згадвацца:
- поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне бакоў дамовы;
- найменьне, від, катэгорыя ды тып каштоўных папераў;
- найменьне прадпрыемства-выдаўца каштоўных папераў;
- парадак вызначэньня гранічных дапушчальных для выкананьня дамоваў узроўняў іх цаны ды даходнасьці;
- памер, выгляд ды парадак атрыманьня бракёрам узнагароджаньня;
- адказнасьць бакоў за парушэньне абавязкаў;
- тэрміны, выгляд ды парадак вырашэньня рознагалосьсяў ды апавяшчэньня бракёрам кліента аб выкананьні дамовы.
Абавязкі [рэдагаваць]
Бракёр абавязаны:
- захоўваць у таямніцы зьвесткі аб даручаных дамовах;
- патрабаваць ад прадстаўніка кліента пацьверджаньня яго паўнамоцтваў на прадстаўленьне адпаведных зацікаўленасьцяў;
- дзеяць на найбольш выгадных для кліента ўмовах;
- выконваць даручэньні кліента ў парадку іх паступленьня ў поўнай адпаведнасьці з атрыманымі ад яго ўказаньнямі;
- апавясьціць кліента цягам пяці працоўных дзён аб адкліканьні дазволу на пасярэдніцтва;
- неадкладна апавяшчаць кліента пра ўзьнікненьне па прычыне дылерства адваротнай залежнасьці сваёй выгады ад атрыманьня выгады кліентам;
- надаваць перавагу зьдзяйсьненьню дамоваў аб каштоўных паперах на даручэньне кліента перад уласным дылерствам[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2006 г. № 112 «Аб рэгуляваньні рынка каштоўных папераў»(рас.). Беларуская валютна-фондавая біржа (30 лістапада 2010). Праверана 3 верасьня 2011 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |