Бран
Замак Бран (па-румынску: Bran, па-нямецку: Törzburg, па-вугорску: Törcsvár) - замак у Румыніі, ў гістарычнай вобласьці Трансыльванія, у 30 км ад Брашава, які набыў вядомасьць як Замак Дракулы.
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1212 годзе рыцары Тэўтонскага ордэну пабудавалі ў вобласьці Бурцэнлянд у Карпатах драўляны замак Дытрыхштайн, але ўжо ў 1242 ён быў зьнішчаны манголамі. У 1377 годзе вугорскі кароль Людвіг Вялікі выдаў прывілей брашаўскім немцам пабудаваць на гэтым месцы мытны замак. Да 1427 замак належыў вугорскай кароне, з 1498 - гораду Кронштат. У XV—XVIII стагодзьдзях Бран некалькі разоў спрабавалі ўзяць туркі, але безпясьпяхова. У XIX стагодзьдзi замак заняпаў. З 1916 — у складзе Румыніі. У 1920 жыхары Брашава падаравалі замак каралеве Румыніі Марыі. Пасьля Другой Сустветнай вайны належыў камуністычнай Румыніі. 26 траўня 2006 быў вернуты прадстаўнікам сям’і Габсбургаў, якія 1 чэрвеня 2009 адчынілі ў замку музэй.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Адзін з самых дарагіх замкаў у свеце Бран — Карцінная галерэя ўнутры і звонку, карысная турыстычная інфармацыя, як дабрацца да замка. [En]
Замак Бран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў