Бранябойны снарад
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бранябойны снарад — боепрыпас, прызначаны для барацьбы са сродкамі суперніка, абароненымі бранёй, напрыклад, з бронетэхнікай, караблямі, шрубалётамі. Па сваёй будове бранябойныя снарады ў сваю чаргу падпадзяляюцца на калібэрныя, падкалібэрныя са сталым ці адлучаючымся паддонам, каморныя і суцэльныя, тупагаловыя і вострогаловыя, з бранябойнымі і балістычнымі наканечнікамі.
Асноўнай баявой уласцівасьцю бранябойных снарадаў зьяўляецца бронепрабіваемасьць. Страты мэцы дасягаюцца толькі за кошт кінэтычнай энэргіі снарада.
Пашкоджаньні наносяцца фрагмэнтамі снарада і аскепкамі брані мэты.
|
|||||
Бранябойны снарад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў