Браслаўскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Браслаўскае ваяводзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — места Браслаў. Ня мела падзелу на паветы[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварылася па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) з рэшты Браслаўскага, а таксама Сьвянцянскага і Вількамірскага паветаў.

11 траўня 1794 году на вуліцах Браслава адбыўся бой паміж паўстанцамі Т. Касьцюшкі і расейскімі акупацыйнымі войскамі, у час якога места згарэла. З гэтай прычыны сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Відзы.

Спыніла сваё існаваньне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзялялася на тры зямлі:

  • Браслаўскую: складалася з Браслаўскай парафіі і пакінутай за Рэччу Паспалітай часткі Завялейскага павету.
  • Вількамірскую: складалася з ранейшых парафіяў, акрамя далучаных да Анікштаўскай зямлі.
  • Анікшцянская: складалася з Анікшцянскай, Скемянскай, Курклеўскай, Аванцкай, Бальніцкай, Камайскай, Ракіскай, Крэвянскай, Сьвядоўскай, Абэльскай, Душацкай, Чадоўскай, Дабейскай, Візунскай, Ушпольскай, Ушвінскай, Уцянскай, Маляцкай, Кукуцыскай і Калтынянскай парафіяў.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Вальным сойме было прадстаўленае двума сэнатарамі (ваяводай і кашталянам) і шасьцю пасламі (два з кожнай зямлі).

Ваяводы:

Кашталяны:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Браслаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 342.
  2. ^ Józef Wolff. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885. S. 8.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]