Браты Грым
Браты Грым: Вільгельм Карл (24 лютага 1786 года ў Ганаў – 16 сьнежня 1859 года ў Бэрліне) і Якаб Людвіг Карл (4 студзеня 1785 года ў Ганаў – 20 верасьня 1863 года ў Бэрліне) – вядомыя нямецкія пісьменьнікі і мовазнаўцы, сябры Бэрлінскай Акадэміі Навук. Братам Якаба і Вільгельма быў мастак Людвіг Грым.
Адным з галоўных накірункаў дзейнасьці братоў Грым быў збор паданьняў, мітаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак якія сталі клясыкай і былі перакладзены на шматлікія мовы. Акрамя гэтага, у 2006 годзе быў знойдзены слоўнік нямецкай мовы які быў створаны братаміў Грым, і які стаў адным з першых такіх слоўнікаў.
Якаб Грым [рэдагаваць]
Якаб Грым быў адным са стваральнікаў германістыкі і вывучэньня нямецкай старажытнасьці, разам з братам Вільгельмам ён выдаў зборнік народным паданьняў «Kinder- und Hausmärchen». Акрамя гэтага займаўся выдавецтвам рэдкіх тэкстаў сярэднявечнай нямецкай літаратуры: «Lieder der alten Edda», «Deutsche Sagen» (1816 - 1818 г.г.) i «Irische Elfenmärchen» (1826 г.). Галоўнымі яго працамі сталі: «Deutsche Grammatik» (1819 - 1837, 4 т.), «Deutsche Rechtsaltertümer» (1828 г.) i «Deutsche Mythologie» (1835 г.).
Вільгельм Грым [рэдагаваць]
Брат Якаба і Людвіка, дасьледчыкаў нямецкай старажытнасьці. Акрамя агульных з братам працаў (напрыклад Kinder- und Hausmärchen) у стварэньні якіх ён прыняў асноўны ўдзел, сам выдаў шмат старажытнанямецкіх тэкстаў, а так сама працы па нямецкай філялёгіі.
У Вільгельма быў сын Герман (1821 – 1901 г.г.), які стаў вядомым нямецкім пісьменьнікам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Браты Грым — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў