Браты Грым (фільм)
| Браты Грым | |
| The Brothers Grimm | |
![]() |
|
| Жанр | прыгоды, фантастыка, казка |
|---|---|
| Рэжысэр | Тэры Гіліям |
| Сцэнарыст | Эрэн Кругер |
| У ролях | Мэт Дэйман, Гіт Лэджэр, Лена Гэдзі, Джонатан Прайс, Пэтэр Стармарэ, Моніка Бэлюччы |
| Вытворчасьць | Dimension Films, Mosaic Media Group, The Weinstein Company, Metro-Goldwyn-Mayer Pictures |
| Дата выхаду | 2005 |
| Час | 118 хвілінаў |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Профіль на IMDb | |
«Браты Грым» (па-ангельску: The Brothers Grimm) — амэрыканскі прыгодніцкі фільм рэжысэра Тэры Гіліяма, выдадзены ў 2005 паводле сцэнара Эрэна Кругера.
Зьмест |
Сюжэт [рэдагаваць]
Да біяграфіяў рэальных нямецкіх зьбіральнікаў фальклёру й сыстэматызатараў нямецкай мовы братоў Вільгельма й Якаба Грым гэты фільм мае толькі ўскоснае дачыненьне, хоць у ім выкарыстаны матывы многіх запісаных імі вядомых казак.
Дзеяньне фільма адбываецца ў пачатку XIX стагодзьдзя ў заходняй частцы Нямеччыны, акупаванай войскамі напалеонаўскай Францыі. Браты Ўіл (анг. Will, па сутнасьці — Вільгельм) Грым (Мэт Дэйман) і Джэйк (анг. Jake, па сутнасьці — Якаб) Грым (Гіт Лэджэр) — дробныя жулікі, якія зарабляюць на жыцьцё выгнаньнем «паскудзьдзя», пры гэтым ролю «паскудзьдзя» гуляюць іхныя памочнікі. Аднак аднойчы яны трапляюць у рукі да францускага генэрала Дэлятомба (Джонатан Прайс), які прымушае іх заняцца выкрыцьцём куды больш маштабнага ашуканскага «чараўніцтва»: у адной вёсцы хтосьці выкрадае дзяўчынак, абстаўляючы выкраданьні як праявы чараўніцтва. Каб браты ня зьбеглі, ён адпраўляе зь імі свайго падручнага — катавальных справаў майстра Кавальдзі (Пэтэр Стармарэ).
У ролях [рэдагаваць]
- Мэт Дэйман — Ўіл (Вільгельм) Грым
- Гіт Лэджэр — Джэйк (Якаб) Грым
- Лена Гідзі — Анджэліка
- Пэтэр Стармарэ — Кавальдзі
- Моніка Бэлюччы — каралева
- Джонатан Прайс — генэрал Дэлятомб
- Макензі Крук — Гідлінк
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Бюджэт фільма склаў 80 млн даляраў ЗША.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Вялікі інквізытар на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Не хадзіце, дзеткі, зь ведзьмамі гуляць. Наша Ніва.
| Гэта — накід артыкула пра кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
