Брацтва сьвятога Вінцэнта Фэрэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люі-Мары дэ Бліньерэ, 2014

Брацтва сьвятога Вінцэнта Фэрэра (па-лацінску: Fraternitas Sancti Vincentii Ferrerii, па-француску: Fraternité Saint-Vincent-Ferrier) — каталіцкая манаская супольнасьць традыцыяналісцкага кірунку.

Брацтва стварылася ў 1979 годзе і было першапачаткова сэдэвакантысцкім, але пазьней прымірылася са Сьвятым пасадам і 28 кастрычніка 1988 году атрымала статус рэлігійнага інстытуту пантыфікальнага права. У літургіі сьвятары Брацтва ўжываюць стары Дамініканскі абрад, у манаскім жыцьці абапіраюцца на традыцыі дамініканаў. Брацтва не належыць да Дамініканскага ордэну, хаця выказвала пажаданьне ўвайсьці ў яго.

Адзіны кляштар Брацтва носіць імя сьвятога Тамаша Аквінскага і знаходзіцца ў паўночна-заходняй Францыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]