Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага
| Унівэрсытэт Коменскага | |
| Univerzita Komenského | |
| па-лацінску: Universitas Comeniana | |
|---|---|
| Заснаваны | 1919 |
| Рэктар | Францішак Гагер |
| Факультэтаў | 13 |
| Колькасьць студэнтаў | 30 000 (2006/2007) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 48°09′56.69″ пн. ш. 17°07′32.05″ у. д. / 48.1657472° пн. ш. 17.1255694° у. д.Каардынаты: 48°09′56.69″ пн. ш. 17°07′32.05″ у. д. / 48.1657472° пн. ш. 17.1255694° у. д. |
| Горад | Браціслава |
| Краіна | Славаччына |
| Вэб-сайт | http://www.uniba.sk/ |
|
Унівэрсытэт Коменскага на мапе Славаччыны
Унівэрсытэт Коменскага
|
|
Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага (па-славацку: Univerzita Komenského) — буйнейшы ўнівэрсытэт Славаччыны. Названы ў гонар выбітнага чэскага пэдагога Яна Амаса Коменскага. Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя [рэдагаваць]
Унівэрсытэт быў заснаваны неўзабаве пасьля стварэньня незалежнай Чэхаславаччыны ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўнівэрсытэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафэсарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўнівэрсытэце быў толькі адзін факультэт — мэдычны, аднак ужо ў 1921 годзе былі адчыненыя філязофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 унівэрсытэт называўся Славацкім унівэрсытэтам. Адкрываліся новыя факультэты:
- 1940 — факультэт натуральных навук
- 1941 — каталіцкі тэалягічны факультэт;
- 1947 — пэдагагічны факультэт;
- 1952 — фармацэўтычны факультэт;
- 1960 — факультэт фізычнай культуры і спорта;
- 1969 — мэдычны факультэт у Мартыне;
- 1980 — фізыка-матэматычны фалькутэт;
- 1990 — эвангелісцкі тэалягічны факультэт;
- 1991 — факультэт мэнэджмэнта;
- 2002 — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||