Брашаў
| Брашаў | |||||
| Braşov | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1234 | ||||
| Жудэц: | Брашаў | ||||
| Плошча: | 267,32 км² | ||||
| Насельніцтва: | 227 961[1] (2011) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°39′00″ пн. ш. 25°36′00″ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д.Каардынаты: 45°39′00″ пн. ш. 25°36′00″ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д. | ||||
|
Брашаў на мапе Румыніі
Брашаў
|
|||||
| http://www.brasovcity.ro/ | |||||
Брашаў (па-румынску: Braşov, па-вугорску: Brassó) — горад у Румыніі, адзін зь дзесяці найбуйнейшых гарадоў краіны. У даўнасьці быў вядомы пад нямецкай назвай Кранштат (ням. Kronstadt). З 1950 па 1960 гады горад меў назву Арашул-Сталін, у гонар савецкага камуністычнага лідэра Сталіна. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Цара Барсэй. Горад зьяўляецца аднім з галоўных культурных і гістарычных цэнтраў трансыльванскіх саксаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Кранштацкая крэпасьць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашаў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакумэнтах горад называўся рознымі назовамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашаў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу й гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансыльваніі.
Ёганэс Гонтэр, правадыр трансыльванскіх пратэстантаў, нарадзіўся й памёр у Брашаве. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансыльваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла сьвет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо у 1559 годзе тут існавала румынамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.
У 1987 годзе жыхары Брашава падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашаўскае паўстаньне.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Царква сьв. Барталамэя — самы стары гістарычны помнік у Брашаве, які быў пабудаваны ў 1223 годзе;
- Царква сьв. Мікалая — царква была пабудавана з каменя ў 1495 годзе дзякуючы падтрымцы лідэраў ўсіх румынскіх абласьцей;
- Першая румынская школа — пабудавана ўсяго толькі ў мэтры ад Царквы сьв. Мікалая;
- Чорная Царква — першапачаткова вядомая як Царква сьв. Марыі, будынак быў часткова разбураны пасьля вялікага пажару ў 1689 годзе. Царква была пабудаваная прыблізна ў 1380 годзе, яна зьяўляецца самым ёмістым помнікам гатычнай архітэктуры ў Румыніі.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |