Броды (Барысаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Броды
трансьліт. Brody
Першыя згадкі: канец 18 стагодзьдзя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Мсьціскі
Насельніцтва: 56 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222137
СААТА: 6208856006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′38.00″ пн. ш. 28°13′27.01″ у. д. / 54.6438889° пн. ш. 28.2241694° у. д. / 54.6438889; 28.2241694Каардынаты: 54°38′38.00″ пн. ш. 28°13′27.01″ у. д. / 54.6438889° пн. ш. 28.2241694° у. д. / 54.6438889; 28.2241694
Броды на мапе Беларусі ±
Броды
Броды
Броды
Броды
Броды
Броды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бро́ды[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Менску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з канца 18 стагодзьдзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасьць. У першай палове 19 стагодзьдзя ва ўладаньні І. Сьлізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадзкая школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднаклясную народную вучэльню. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсьціскай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 56 жыхароў
  • 2008 год — 58 жыхароў, 28 двароў[2]
  • 1999 год — 79 жыхароў

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Мажніца. На поўдні мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўБягомель.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 79
  2. ^ а б Броды // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 73