Бронзаўка залацістая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бронзаўка залацістая
Cetonia-aurata.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Суставаногія
Кляса Вусякі
Атрад Цьвердакрылыя
Сямейства Пласьцініставусыя
Род Бронзаўкі
Від Бронзаўка залацістая
Бінамінальная намэнклятура
Cetonia aurata

Бронзаўка залацістая (Cetonia aurata) — жук зь сямейства пласьцініставусых (Scarabaeidae).

Афарбоўка цела залаціста-зялёная з мэталічным бляскам, ніз медна-чырвоны. Надкрыльлі зь белымі плямкамі. Даўжыня цела да 20 мм.

Лічынка выгнутая, шаравата-белая, пакрытая рыжымі валаскамі. Жыве ў гнілой драўніне.

Дарослыя бронзаўкі аб’ядаюць маладыя парасткі ды кветкі. Зімуюць у глебе. У адрозьненьне ад іншых жукоў лётаюць са складзенымі надкрыламі за кошт выразаў на іх баках.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Веремчук О. Н. Природные сообщества Беларуси: учебное пособие / О. Н. Веремчук, А. Т. Жуковский, Н. К. Якимович; М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Брест: Изд-во БрГУ, 2008.
  • Конюшка В. С. Наземныя беспазваночныя / В. С. Конюшка, У. А. Радкевіч, Т. М. Раменка. — Мн.: Нар. асвета, 1980.
  • Мамаев Б. М. Школьный атлас-определитель насекомых: Кн. для учащихся / Б. М. Мамаев. — М.: Просвещение, 1985.
  • Растения и животные: Руководство для натуралиста: Пер. с нем. / К. Нидон, д-р И. Петерман, П. Шеффель, Б. Шайба. — М.: Мир, 1991.