Бронхі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бронхі, дыхнікі (ад стар.-грэц. βρόγχος - «дыхальнае горла, трахея») — галіны дыхальнага горла у вышэйшых хрыбетных (амніёт) і чалавека.

Уводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Gray961.png

Дыхальнае горла, ці трахея, у большасьці жывёлаў дзеліцца на два галоўныя бронхі. Толькі ў гатэрыі падоўжная разора ў заднім аддзеле дыхальнага горла вызначае парныя бронхі, якія не маюць адасобленых паражнін. У астатніх паўзуноў, а таксама ў птушак і сысуноў бронхі добра разьвітыя і працягваюцца ўнутры лёгкіх.