Брудзэў (Турэцкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брудзэў
Герб Брудзэва
Герб Брудзэва
Першыя згадкі: 1252
Ваяводзтва: Вялікапольскае
Павет: Каліскі
Гміна: Блізануў
Насельніцтва: 1620 (2006)
Паштовы індэкс: 62-720
Аўтамабільны код: PTU
Геаграфічныя каардынаты: 52°05′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д. / 52.09944; 18.60417Каардынаты: 52°05′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д. / 52.09944; 18.60417
Брудзэў на мапе Польшчы
Брудзэў
Брудзэў
Брудзэў

Брудзэў (па-польску: Brudzew) - вёска ў гміне Брудзэў Турэцкага павету Вялікапольскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад Турка і за 120 км на ўсход ад Познані.

Геаграфічна Брудзэў знаходзіцца на Турэцкім узвышшы, якое ў сваю чаргу ёсьць часткай Паўднёвавялікапольскае нізіны. Празь вёску працякае рака Келбаска (прыток Варты).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У навакольлі Брудзэва знойдзена звыш за 270 археалягічных стаянак. Найстарэйшыя (каля 10) датуюцца эпохай нэаліту і адносяцца да культуры лейкападобных кубкаў. Да лужыцкай культуры (бронзавы й жалезны вякі) адносяцца 77 стаянак, пшаворскай (рымскі пэрыяд) - 143. Раньнім сераднявеччам датуюцца 19, позьнім - 58 стаянак. Прыналежнасьць яшчэ 32 стаянак нявызначаная. Да таго ж зарэгістравана 6 могільнікаў (2 лужыцкай культуры, 3 пшаворскай, 1 раньняга сераднявечча).

У самім Брудзэве колькасьць знаходак невялікая. Археалягічныя раскопкі праводзіліся тут яшчэ перад 1-й сусьветнай вайной і ў 1958.

Commons-logo.svg  Брудзэў (Турэцкі павет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў