Бруно Мбанангой
| Бруно Мбанангой | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 ліпеня 1980 (32 гады) Порт-Жантыль, Габон |
|
| Рост | 172 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—2003 2004—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2010 2011—2012 |
Пэтраспор Джэрба Эспэранс Дынама Менск Сывасспор Дынама Менск |
16 (8) 93 (20) 26 (7) 64 (16) 18 (3) 46 (2) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1999— | Габон | 63 (9) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Бруно Мбанангой Зіта (па-француску: Bruno Mbanangoyé Zita, нарадзіўся 15 ліпеня 1980, Порт-Жантыль, Габон) — габонскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Габону.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
Клюбная[рэдагаваць]
Рана пачаў гуляць у футбол і неўзабаве трапіў у спэцыялізаваны цэнтар падрыхтоўкі футбалістаў у сталіцы Габону, горадзе Лібрэвіль. Там шэсьць гадоў правёў у камандзе «Пэтраспор», пазьней зьехаў у Туніс, дзе трапіў у каманду другога дывізіёну «Джэрба». Паказваючы гульню высокага ўзроўню, ужо ў наступным, 2005 годзе, выступаў за каманду першага дывізіёну «Эспэранс». Аднак у 2006 годзе Бруно заключыў чатырохгадовы кантракт зь менскім «Дынама». Амаль год пайшоў на адаптацыю й, пагуляўшы папярэдне за дубль каманды, ужо да сярэдзіны сэзону 2007 году Бруно зайграў у свой звыклы футбол. Як вынік, двойчы ў 2007 і 2008 гадах заўзятары «Дынама» прызнавалі Мбанангоя найлепшым гульцом каманды. У лістападзе 2012 году праз траўму сьпіны пакінуў «Дынама» і абвесьціў пра прыпыненьне кар’еры гульца[1].
Міжнародная[рэдагаваць]
За нацыянальную каманду выступае з 1999 году.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Беларусі: 2008, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Профіль на афіцыйным сайце «Дынама Менск»
- Профіль на сайце National Football Teams
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |