Бруну Алвэш
| Бруну Алвэш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 лістапада 1981 (31 год) Порту, Партугалія |
|
| Рост | 189 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Зэніт | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2002 2001—2010 2002—2003 2003—2004 2005 2010— |
Порту Б Порту → Фарэнсэ (арэнда) → Віторыя (арэнда) → АЕК (арэнда) Зэніт |
53 (8) 119 (14) 46 (3) 25 (1) 27 (0) 50 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2007— | Партугалія | 53 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвэш (па-партугальску: Bruno Eduardo Regufe Alves; 27 лістапада 1981, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца расейскага клюба «Зэніт» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Алвэш вядомы сваёй трываласьцю, жорсткім адборам і здольнасьцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафэсійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам ў агульнай складанасьці 10 тытулаў з клюбам.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Порту» [рэдагаваць]
Алвэш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 год. Аднак 3 сэзону запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсэ», «Віторыя» з Гімарайнша й грэцкі АЕК, куды яго запрасіў Фэрнанду Сантуш, добры знаёмы Алвэша[1]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бэнфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гомэша[1].
«Зэніт» [рэдагаваць]
3 жніўня 2010 году «Порту» афіцыйна абвесьціў аб тым, што пецярбурскі «Зэніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны эўра[2]. 30 верасьня 2010 года ў матчы Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зэніт»[3].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Дэбютаваў Бруну Алвэш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувэйта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Фэліпэ Скалары.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (2): 2006, 2009
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2011
- Чэмпіён Расеі (2): 2010, 2012
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2011
Асабістаае жыцьцё [рэдагаваць]
Бруну зьяўляецца сынам бразыльскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруна таксама зьяўляюцца футбалістамі[4]. Жонку Алвэша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Бруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду». sport-express.ru
- ^ Press Statement FC Porto. Site oficial do FC Porto
- ^ Зенит — АЕК — 4:2 Официальный сайт ФК «Зенит»
- ^ Бруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бруну Алвэш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на сайце sports.ru
- Прафайл на сайце ESPN Soccernet
- Статыстыка на сайце National Football Teams
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Паўлу Фэрэйра · 4 Раланду · 5 Дуда · 6 Карвалью · 7 Раналду · 8 Мэндэш · 9 Ліедсан · 10 Дані · 11 Сымаў · 12 Бэту (бр) · 13 Мігел · 14 Вэлозу · 15 Пэпэ · 16 Мэйрэлеш · 17 Амарым · 18 Алмэйда · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Кошта · 22 Фэрнандэш (бр) · 23 Куэнтран · Трэнэр Кейраш |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |