Брунэйскі даляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Брунэ́йскі даля́р (валютны код BND), стаў валютай Брунэя з 1967 года. Звычайна ён вызначаецца сымбалямі $ ці B$ каб адрозьніць ад іншых доларавых валют. Ён дзеліцца на 100 сенаў.

Курс брунэйскага даляра прывязаны да сынгапурскага даляра па курсу 1:1 (Сінгапур асноўны гандлёвы партнэр Брунэя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай валютай Брунэя былі ракушкі. Крыху пазьней у якасьці валюты выкарыстоўваліся бронзавыя гарбатнікі.

У 1868 годзе Брунэй выпусьціў алавяныя манэты з аднацэнтавымі манэтамі ( з 1888 года). Гэты цэнт быў сотай часткай даляра Праліваў. Пад час брытанскага пратэктарату ў пачатку 20 стагодзьдзя, Брунэй карыстаўся далярам Праліваў, потым, да 1967 года Малайскім далярам, да выпуску ўласнай валюты.

Брунэйскі даляр замяніў Малайскі даляр у 1967 годзе. Да 1973 года Малайскі даляр быў заменены па наміналу Сынгапурскім і Брунэйскім далярамі. У наш час сынгапурскі і брунэйскі нацыянальныя банкі падтрымліваюць фіксаваны курс да сваім валют.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брунэйскі далярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў