Брус Дыкінсан
| Брус Дыкінсан | |
| Paul Bruce Dickinson | |
На канцэрце ў Коста-Рыцы 26 лютага 2008 году |
|
| Дата нараджэньня | 7 жніўня 1958 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Ўорксоп, Нотынгэмшыр, Ангельшчына |
| Гады творчасьці | 1976 — дагэтуль |
| Краіна | Ангельшчына |
| Прафэсіі | музыка, аўтар песень, пілёт |
| Інструмэнты | вакал |
| Жанры | гэві-мэтал |
| Псэўданімы | Air Raid Siren |
| Гурты | Samson, Iron Maiden, Skunkworks |
| Лэйблы | EMI Records, Phantom Records |
| http://www.screamforme.com/ | |
Пол Брус Дыкінсан (па-ангельску: Paul Bruce Dickinson; нарадзіўся 7 жніўня 1958 году, Ўорксоп, Нотынгэмшыр) ― ангельскі рок-музыка, пісьменьнік, спартоўца (фэхтавальшчык), пілёт грамадзянскай авіацыі, радыёвядучы, прадусар, актор, больш за ўсё вядомы як вакаліст гэві-мэталічнага гурту Iron Maiden.
Дыкінсан на пачатку кар’еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лякальных ангельскіх гуртах, накшталт Styx (1976), Speed (1977—1978) і Shots (напачатку 1979). Пасьля гэтага ён прымкнуў да гард-рок гурта Samson напрыканцы 1979 году, дзе набыў некаторую папулярнасьць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гэві-мэталічнага гурта Iron Maiden па запрашэньні Стыва Гарыса. На наступны год Дыкінсан разам з гуртом выпускае плястынку The Number of the Beast, што адразу набывае плятынавы статус. Пасьля гэтага сьпявак становіцца вядомым на ўвесь сьвет. Гурт выдаў яшчэ колькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.
Пасьля разьвітаньня з Iron Maiden, Дыкінсан вырашыў займацца сольнай кар’ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імём Bruce Dickinson. Гурт граў у стылі гард-року, экспэрыментуючы з рознымі стылямі. Але у 1999 годзе Брус разам з былым калегам Эдрыянам Сьмітам зноўку апынаецца ў складзе Iron Maiden, зь якім не разьвітваецца й на сучасны момант.
Зьмест |
Дзяцінства [рэдагаваць]
Пол Брус Дыкінсан нарадзіўся ў маленькім шахтарскім мястэчку Ўорксоп (Нотынгэмшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў мэханікам у войску. Нараджэньне Дыкінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Ангельшчыне аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахтарам. Сваё роднае мястэчка Дыкінсан пазьней адлюстраваў у кампазыцыі «Born In '58» з сольнага альбома Tattooed Millionaire.
Дыкінсан спачатку пайшоў у школу Manton Primary, але калі яму было шэсьць гадоў сям’я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсьці ў новую школку Manor Top, якая малому не падабалася. Пасьля шасці месяцаў навучаньня ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу Sharrow Vale Junior.
Дыскаграфія [рэдагаваць]
Самотнік [рэдагаваць]
- «Tears of the Dragon» (1994)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Брус Дыкінсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Брус Дыкінсан на афіцыйным сайце Iron Maiden (анг.)
- Брус Дыкінсан на сайце расейскамоўных фанаў Iron Maiden (рас.)
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |