Брыльянт Дадашава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брыльянт Суляйман кызы Дадашава
Brilliant Süleyman qızı Dadaşova
Дата нараджэньня 15 верасьня 1965
Месца нараджэньня Баку, Азэрбайджанская ССР, СССР
Прафэсія сьпявачка, піяністка, вядоўца
Жанры эстрада, поп
Інструмэнты фартэпіяна і голас[d]
Псэўданімы Superstar Brilliant
Супрацоўніцтва Анвэр Садыхаў
Лэйблы RAKS, Səbuhi AMD, Seyhan Müzik
Узнагароды Народная артыстка Азэрбайджану
Сайт Афіцыйны сайт

Брылья́нт Суляйма́н кызы́ Дада́шава (па-азэрбайджанску: Brilliant Süleyman qızı Dadaşova; нарадзілася 15 верасьня 1965 году ў Баку) — азэрбайджанская эстрадная сьпявачка й вядоўца, Народная артыстка Азэрбайджану (2008).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брыльянт Дадашава нарадзілася ў Баку ў сям’і архітэктара й гарманісткі. Яе музычная дзейнасьць пачалася ў 1985 годзе зь песьняў Эльдара Мансурава. У 1986 годзе спадарыня Брыльянт сталася салісткаю эстрадна-сымфанічнага аркестру Азэрбайджанскага тэлебачаньня й радыё і запісала песьню Hər şey gözəldir həyatda (па-беларуску: Усё ў жыцьці цудоўна) разам з кампазытарам Акіфам Ісламзадэ. Гэтая песьня сталася гітом 1986 году ў Азэрбайджанскай ССР[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гость сайта — Бриллиант Дадашева (рас.) // "The First News", 05 студзеня 2009 г.