Брылёўскі летапіс
| Брылёўскі летапіс | |
| Заснавальнік | Мікалай Яцкоў |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | Мікалай Яцкоў |
| Заснаваная | травень, 2006 год |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | 213107, Магілёўскі раён Магілёўскай вобласьці, вёска Брылі, вул. Юбілейная 6-7 |
| Наклад | 50 |
| Афіцыйны сайт | http://www.kamunikat.org/8641.html?pubid=15027&lang=EN , e-mail: bryli@mail.ru. |
«Брылёўскі летапіс» — газэта, інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь, накладам у 50 асобнікаў. Выдаецца ў вёсцы Брылі (Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці). Заснавальнік і галоўны рэдактар — Мікалай Яцкоў. Выдаецца з траўня 2006 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Зьмест
Газэта «Брылёўскі летапіс» выдаецца накладам у 50 асобнікаў памерам у 8 старонак фарматам А-4, з фотаілюстрацыямі. Газэта зьмяшчае нататкі аб тым, што адбываецца ў вёсцы Брылі і ў навакольлі, а таксама ў Магілёўскай вобласьці і краіне (падзеі ў газэце аглядаюцца праз вытрымкі з абласных і нацыянальных газэт). Матэрыялы друкуюцца на мове аўтараў, пераважна па-беларуску.
Рэдактар і выдавец «Брылёўскага летапісу» — Мікалай Яцкоў, загаднік Брылёўскага сельскага Дому культуры і вядомы ў вобласьці кампазытар-песеньнік. М. Яцкоў наладзіў у Брылях вольны канал інфармаваньня землякоў для таго, каб, як ён сам зьвяртаецца да чытачоў у першым нумары:
| … лепш ведаць і разумець гісторыю і сённяшні дзень нашых мясцін... А той, хто ведае мінулае і разумее сёньняшняе, упэўнена крочыць у будучае… | ||
«Брылёўскі летапіс» — 5-ае па ліку выданьне ў Магілёўскім рэгіёне (у якім цяпер няма зарэгістраваных недзяржаўных газэт)[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Яшчэ адно незарэгістраванае, але не адзінае і не апошняе, выданне… Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Беларуская асацыяцыя журналістаў (11 ліпеня 2006). Праверана 18 лістапада 2010 г.