Брысбэйн
| Брысбэйн | |||||
| Brisbane | |||||
|
|||||
| Горад з: | 1925 | ||||
| Краіна: | Аўстралія | ||||
| Штат: | Квінслэнд | ||||
| Плошча: | 5904,8 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 945 639 чалавек 918 чал./км² |
||||
| Часавы пас: | UTC+10 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 27°28′04″ пд. ш. 153°01′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д.Каардынаты: 27°28′04″ пд. ш. 153°01′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д. | ||||
|
Брысбэйн на мапе Аўстраліі
Брысбэйн
|
|||||
| http://www.brisbane.qld.gov.au/ | |||||
Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтар штата Квінслэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасьці (пасьля Сыднэю і Мэльбурну) горад краіны.
Разьмешчаны ў лукавіне ракі Брысбэйн прыблізна за 23 км ад яе вусьця.
[рэдагаваць] Гісторыя
На тэрыторыі сучаснага Брысбэйна спрадвеку насялялі абарыгены.
У 1823 дасьледчая група на чале з Джонам Оксьлі спусьцілася ўніз па рацэ Брысбэйн і дайшла да адзнакі, якая зараз вядомая як Брысбэйнскі бізнэс-цэнтар.
Квінслэнд утварыўся ў 1859, і Брысбэйн, які атрымаў назву ў гонар генэрала Томаса Брысбэйна, быў абвешчаны яго сталіцай.
Характэрна, што ў той час Брысбэйн не зьяўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус горада (city).
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Брысбэйн па хуткасьці росту насельніцтва займае 1 месца па Аўстраліі і 2 месца ў сьвеце. Паводле афіцыйных зьвестак, у пэрыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва гораду вырасла на 11,5%.
Паводле вынікаў апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбэйна складаюць замежнікі, 1,7% гарадзкога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5% жыхароў гораду ангельская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца ангельскай як другой мовай. За ангельскай па распаўсюджанасьці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым віетнамская і італьянская.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Брысбэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Brisbane City Council — Гарадскі савет Брысбэйну (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра Аўстралію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |