Брыстал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брыстал
Брыстал
Плошча: 110 км²
Насельніцтва: 416 400 (2007)
Тэлефонны код: +7 3452
Паштовы індэкс: 0117
Геаграфічныя каардынаты: 51°27′ пн. ш. 2°35′ з. д. / 51.45° пн. ш. 2.583° з. д. / 51.45; -2.583Каардынаты: 51°27′ пн. ш. 2°35′ з. д. / 51.45° пн. ш. 2.583° з. д. / 51.45; -2.583
Брыстал на мапе Вялікабрытаніі
Брыстал
Брыстал
Брыстал
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Брыстал (па-ангельску: Bristol) — горад у Ангельшчыне, унітарная адзінка са статусам «сіці» й цырыманіяльнае графства, порт у Паўднёва-Заходняй Ангельшчыне ў Вялікабрытаніі, на рацэ Эйване, недалёка ад ейнага ўпадзеньня ў Брыстальскі заліў Атлянтычнага акіяна.

Цырыманіяльнае графства Брыстал не падзелена на раёны, то бок зьяўляецца щнитарным. Яно было ўтворана 1 красавіка 1996 году з раёну былога немэтрапольнага графства Эйван.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займае плошчу 110 км², абмываецца на паўночным захадзе Брыстальскім залівам, на поўначы мяжуе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на поўдні — з цырыманіяльным графствам Самэрсэт. Стары горад разьмешчаны на правым беразе раки Эйван, а прадмесьці Рэдкліф і Кліфтан — на крутых узвышшах левага берага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брыстальскі катэдральны сабор

На месцы Брыстала ў часы Рымскай імпэрыі існаваў ваенны лягер Абона, ад якога да Бату вяла брукаваная дарога. Пасьля засяленьня Брытаніі англамі мястэчка было пераназвана ў Brycgstow, што значыць «месца ля моста». У XI стагодзьдзі пераправа праз Эйван была ўмацавана нарманскімі фэадаламі, якія ўзьвялі тут адзін з самых велічных замкаў у заходняй Ангельшчыне.

У XII стагодзьдзі Брыстал пачаў ператварацца ў асноўны порт, празь які ішоў гандаль Ангельшчыны з Ірляндыяй. У 1247 годзе брыстальская гавань была добраўпарадкаваная шляхам адведзеньня рэчышча Фрома на захад. Праз Эйван быў перакінуты каменны мост. У 1373 годзе Брыстал стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, то бок графствам.

Пры Эдуардзе III Брыстал зьяўляўся трэцім паводле велічыні горадам Ангельшчыны пасьля Лёндану й Ёрку. Брыстальскія мараходы вывозілі айчынную воўну ў Гішпанію й Партугалію, вяртаючыся назад з грузам херасу й партвэйна.

Новы росквіт брыстальскага порту зьвязаны з уздымам афрыканскага гандлю рабамі ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Брыстал праславіўся як сталіца шакаляднай прамысловасьці. Падчас Ангельскай рэвалюцыі мясцовыя жыхары да апошняга падтрымлівалі караля Карла Ст’юарта.

Брыстал працягваў квітнець і разьвівацца на працягу ўсяго XVIII стагодзьдзя, захоўваючы значэньне вядучага порта Брытанскай імпэрыі. Хоць у 1809 годзе былі скончаны амбіцыйныя працы па паглыбленьні й мадэрнізацыі гавані, да гэтага часу горад ужо пачаў саступаць свае перадавыя гандлёвыя пазыцыі Лівэрпулу й Глазга. Прычынай гэтага было ня толькі бурнае разьвіцьцё баваўнянай прамысловасьці на поўначы краіны, але й страта амэрыканскіх калёніяў, а таксама забарона гандлю людзьмі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брысталсховішча мультымэдыйных матэрыялаў