Брэмэнская ратуша
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Брэмэнская ратуша (па-нямецку: Bremer Rathaus) — адно з самых значных гатычных збудаваньняў і адзін з найбольш яркіх прыкладаў так званага «вэзэрскага рэнэсансу». У ліпені 2004 г. разам з сымбалем горада — Брэмэнскім Раляндам — Брэмэнская ратуша была занесеная ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны чалавецтва. У будынку ратушы засядае Сэнат, тут знаходзяцца кабінэты прэзыдэнта Сэната і бурмістра вольнага ганзэйскага горада Брэмэну.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Брэмэнская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў